Здароўе

Назіранне за тым, як іншыя ядуць нездаровую ежу, можа дапамагчы схуднець

Калі вы адзін з многіх, хто паставіў дыету і больш здаровае харчаванне адной са сваіх галоўных мэт на шляху да якаснага жыцця, то, магчыма, вам не варта ігнараваць спакуслівую рэкламу бургера з бульбай-фры і сырным соусам. Замест гэтага пагрузіцеся ў яе цалкам, уяўляючы, як вашы вусны цягнуцца да забароненай ежы. Навука кажа, што такім чынам можна перамагчы ўласныя нездаровыя звычкі.

Фота: vecteezy

У серыі даследаванняў, апублікаваных у Journal of Public Policy & Marketing, навукоўцы выявілі, што рэклама, якая паказвае людзей у працэсе паядання нездаровай ежы, заахвочвае людзей на дыеце есці менш. Хоць гэта можа здацца нелагічным, гэтыя высновы супадаюць з папярэднімі даследаваннямі разумовых вобразаў. Нядаўнія даследаванні паказваюць, што простае ўяўленне, што мы выконваем нейкія дзеянні або адчуваем пэўныя эмоцыі, актывуе нейронныя сеткі, падобныя на тыя, што звязаныя з рэальнай прадукцыйнасцю або вопытам.

Рэч у тым, што вобразы, з якімі мы сутыкаемся цягам жыцця, у значнай ступені могуць фармаваць наш вопыт. Так, напрыклад, простае бачанне таго, як кагосьці ўдарылі малатком, узбуджае нейронныя сеткі ў нашым мозгу, звязаныя з болем. У выніку гэтыя выявы будуць выклікаць эмоцыі і паводзіны, якія адпавядаюць пачуццю болю.

Такія эфекты таксама распаўсюджваюцца і на ўжыванне ежы: напрыклад, у рэкламе, якая паказвае буйным планам піцу і чалавека, які яе есць. Некаторыя даследаванні нават паказалі, што выявы спажывання могуць прымусіць людзей памылкова ўспомніць, што яны ўжо елі паказаную ежу.

Гэта важна, таму што простая думка, што мы нешта з'елі, можа выклікаць пачуццё сытасці. У 2010 годзе даследчыкі папрасілі людзей уявіць, як яны ядуць альбо 3, або 30 цукерак M&M's. Затым яны перадалі ім міску з цукеркамі. Людзі, якія ўяўна з'елі 30 штук, у канчатковым выніку адчувалі сябе больш насычанымі і з'ядалі менш цукерак у параўнанні з тымі, хто «з'еў» толькі 3.

У апошнім з падобных даследаванняў, пра якое распавядае The Conversation, даследчыкі запрасілі 132 студэнтаў, якія сядзелі на дыеце, у лабараторыю для прагляду рэкламы. Палова з іх убачыла рэкламу M&M's, напоўненую выявамі спажывання: самі цукеркі, розныя колеры і чалавек, які іх есць. Другая палова студэнтаў праглядзела рэкламу з дзвюма анімаванымі цукеркамі, пазбаўленую вобразаў спажывання. Затым кожнаму студэнту далі кубак цукерак вагой 70 г і прапанавалі з'есці, колькі яны захочуць. У выніку тыя, хто бачыў рэкламу з выявамі спажывання, елі менш цукерак, чым тыя, хто бачыў рэкламу з анімаванымі персанажамі.

На гэтым даследчыкі не спыніліся. Яшчэ 130 студэнтаў убачылі рэкламу гамбургера. Палову валанцёраў папрасілі ўявіць, як яны ядуць гамбургер, а другую палову папрасілі ўявіць, што здымаюць гэта на відэа. Затым студэнты атрымалі пакет бісквітных палачак у шакаладзе. Тыя, хто глядзеў рэкламу і ўяўляў, як есць гамбургер, з'елі менш печыва, чым тыя, хто толькі ўяўляў, што здымае гэта.

Але навукоўцы не спыніліся і на гэтым. У наступным даследаванні (у якім прынялі ўдзел 594 дарослыя амерыканцы) даследчыкі праверылі, ці маглі б гэтыя вынікі быць выкарыстаныя для прасоўвання здаровага харчавання. Яны распрацавалі чатыры аб'явы: на дзвюх з іх была рэклама бульбы-фры (прычым адна рэклама прапаноўвала проста паглядзець на ежу, а другая — менавіта ўявіць, як вы гэтую бульбу ясце), а на дзвюх іншых была такая ж рэклама, толькі з яблыкам.

Гэтая і ўсе наступныя выявы: Mia Birau and Carolina O.C. Werle

Кожны ўдзельнік быў выбраны выпадковым чынам для прагляду адной з чатырох аб'яў. Пасля гэтага іх папрасілі ўявіць, што яны збіраюцца перакусіць і адкрываюць пакецік, у якім знаходзіцца 20 чыпсаў. На пытанне, «колькі чыпсаў вы з'елі б проста цяпер?», людзі, якія глядзелі рэкламу з бульбай-фры, якая прапаноўвала ўявіць працэс спажывання, выказалі жаданне з'есці менш чыпсаў, чым тыя, хто глядзеў на тую ж рэкламу без прапановы ўяўнага спажывання. А вось тыя, хто ўяўляў, што ядуць яблык, былі больш схільныя паддацца чыпсавай спакусе, чым тыя, хто ўяўляў, што ядуць бульбу-фры.

Такім чынам, вынікі супярэчаць сучасным метадам прапаганды здаровага харчавання, якія абапіраюцца на вобразы здаровых прадуктаў. Даследчыкі робяць выснову, што кампаніі па здаровым харчаванні павінны (сярод іншага) уключаць у сябе і адлюстроўваць спажыванне нездаровай ежы. Магчыма, гэта звязана з тым, што людзі, якія сядзяць на дыеце і ўяўляюць, як яны ядуць нездаровую ежу, звязваюць гэта з няўдачай у дасягненні сваіх мэтаў па зніжэнні вагі.

Чытайце таксама: 

Чым харчуюцца беларусы і колькі гэта каштуе

«Многія ўздыхнулі з палёгкай — нарэшце мы цяпер разумеем, пра што ты пішаш». Беларускамоўная фудблогерка перайшла на рускую

Рэстаратар распавёў, якое грамадскае харчаванне ў Мінску цяпер загінаецца, а якое квітнее

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км12

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км

Усе навіны →
Усе навіны

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу28

У адной з вёсак пад Мінскам з'явіўся музей дарожных знакаў. Іх тут некалькі, ёсць нават «пешаходны пераход»

Дураў назваў шыфраванне ў WhatsApp «найбуйнейшым падманам карыстальнікаў у гісторыі»6

Літоўскія памежнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю 30 нелегалаў, якія вылазілі з падкопу на мяжы4

Меланія Трамп заявіла, што была ледзь знаёмая з Эпштэйнам і запатрабавала спыніць распаўсюджваць чуткі пра яе сувязі з ім2

У «разумных» футболках «Найка» дзіўна паводзяць сябе плечы. Кампанія прызнала праблему3

Працу віленскага аэрапорта зноў паралізавалі шары з Беларусі3

«Калі браць больш правільны падыход». У Беларусі хочуць запусціць свайго касманаўта не толькі для турызму3

Прэзідэнт Чэхіі: Трамп за некалькі тыдняў зрабіў больш для падрыву даверу да НАТА, чым Пуцін за многія гады30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км12

Беларус паехаў ваяваць за Расію, падарваўся на міне і здаўся ў палон. Украінскі баец нёс яго на спіне 10 км

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць