Грамадства

Эканамічны суд з падачы Міністэрства інфармацыі ліквідаваў выдавецтва Змітра Коласа

Іск Міністэрства інфармацыі ў дачыненні да аднаго з найбольш дасведчаных беларускіх выдаўцоў Змітра Коласа, які пачаў сваю дзейнасць яшчэ за савецкім часам, судовая інстанцыя пачала разглядаць 2 мая. У сваёй заяве ведамства патрабавала ануляваць выдадзенае раней пасведчанне аб рэгістрацыі. 10 мая такая просьба была задаволеная, піша БАЖ.

Зміцер Колас. Фота: сацсеткі

Як вынікала з анонса працэсу, у сваім іск Міністэрства інфармацыі настойвала на «прызнанні несапраўднай дзяржаўнай рэгістрацыі суб'екта гаспадарання» ў асобе індывідуальнага прадпрымальніка Змітра Коласа.

Пры гэтым у матывіровачнай частцы адсутнічалі ўцямныя тлумачэнні таго, на чым грунтуецца незадаволенасць выдаўцом-прыватнікам з боку дзяржавы.

Бо, нават зыходзячы з аб’ектыўных рэалій, відавочна: дзякуючы Змітру Коласу, кніжны рынак Беларусі ўжо больш за тры дзясяткі гадоў напаўняецца найлепшымі ўзорамі сусветнай літаратуры, перакладзенай на беларускую мову.

Гэтыя ды іншыя аргументы адказнік выклаў падчас спрэчак, хоць і прызнаецца: ад пачатку не надта спадзяваўся, што яны будуць прынятыя пад увагу. Тым не менш лічыў сябе абавязаным іх агучыць. 

Аднак прызначаны на працэс суддзя Аляксей Русецкі не стаў пярэчыць Мінінфарму і іск задаволіў.

Такім чынам, пасля амаль 35 гадоў у выдавецкай сферы Зміцер Колас вымушаны згарнуць дзейнасць.

Праўда, ёсць яшчэ час, каб падаць апеляцыю і тым самым адтэрмінаваць уступленне прысуду ў сілу — засталіся ўзятыя раней абавязкі на выпуск шэрагу кніг.

У працэсе судовага разбору высветлілася, што фармальнай падставай для іску стаў зборнік гістарычных дакументаў «Вызваленыя» i заняволеныя. Польска-беларускае памежжа 1939—1941 гг. у дакументах беларускiх архiваў».

У выходных даных выдаўцом пазначаны Зміцер Колас, на якога заднім чыслом «павесілі» парушэнне забароны на распаўсюджванне.

Сёлета 6 студзеня суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў апублікаваныя дакументы «экстрэмісцкімі матэрыяламі» — нягледзячы на тое, што практычна ўсе яны паходзяць з фондаў Нацыянальнага архіва Беларусі і Дзяржаўнага архіва грамадскіх арганізацый Гродзенскай вобласці.

Парадокс яшчэ і ў тым, што менавіта Міністэрства інфармацыі фармуе «экстрэмісцкія» спісы і, як цяпер становіцца зразумелым, на падставе атрыманых звестак са сваёй жа «базы даных» ініцыюе судовыя слуханні дзеля нейтралізацыі «экстрэмістаў». 

Гэта ўжо не першае выпрабаванне для Змітра Коласа за апошні час.

На пачатку сакавіка яго затрымалі разам з друкаром Алегам Сычовым і наступныя 10 дзён пратрымалі ў СІЗА Камітэта дзяржаўнай бяспекі. У выніку выдаўца вызвалілі без прад’яўлення абвінавачанняў, друкара пакінулі за кратамі.

Кнігі выдавецтва Зміцера Коласа. Фота: сацсеткі

Практычна адразу Зміцер Колас паўдзельнічаў у Мінскім міжнародным кніжным кірмашы, збіраючы вакол свайго стэнда шматлікіх прыхільнікаў перакладной, спецыяльнай, дзіцячай літаратуры. Ніякіх прэтэнзій на яго адрас у арганізатараў не было, але неўзабаве выдавец апынуўся ў судзе. 

Зміцер Колас паходзіць з вядомай сям’і сталічнай інтэлігенцыі. Бацька Георгій Данілавіч — літаратар і тэатральны крытык, старэйшы брат Уладзімір — педагог, рэжысёр-кінадакументаліст.

Пасля заканчэння перакладчыцкага факультэта Інстытута замежных моў працаваў паводле кантракту ў Алжыры і Сірыі, па вяртанні вёў спецыяльны курс у сваёй альма-матар. 

Ад канца 1980-х засяродзіўся на выдавецкай справе — агулам у гэтым бізнесе блізу 35 гадоў. Першы практычны досвед атрымаў у структуры Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага цэнтра, калі яшчэ не існавала абавязковага ліцэнзавання, а было дастаткова пісьмовага дазволу міністра культуры і друку.

На пачатку нулявых зарэгістраваўся як індывідуальны прадпрымальнік і стаў незалежным выдаўцом. У 2014-м яшчэ раз памяняў статус, калі Міністэрства інфармацыі замяніла ліцэнзаванне на дзяржаўную рэгістрацыю з выдачай адпаведнага пасведчання.

Прыватнае выдавецтва Змітра Коласа вядомае кнігамі сусветнай паэзіі, прозы, драматургіі, дзіцячай літаратуры ў найлепшых беларускіх перакладах. Шырокае прызнанне чытацкай аўдыторыі атрымала тэматычная серыя «Паэты планеты» — пры канцы лютага ў Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна адбылася імпрэза з нагоды юбілейнага, 100-га выпуску.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»30

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Воспа магла стаць смяротнай не адразу2

Людзі абрываюць тэлефоны, на кватэру прэтэндуе 2‑3 чалавекі. Анонс іпатэкі пад 1% выклікаў ажыятаж5

Былая палітзняволеная Наста Лойка сустрэлася са сваім сабакам — праз амаль чатыры гады4

Беларускія студэнты заваявалі шэсць залатых медалёў на Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе6

Сын прэзідэнта Зімбабвэ, меркавана, лячыўся ў Беларусі ад наркатычнай залежнасці1

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны1

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы23

Што такое тэорыя няправільнага абутку?4

Дачка расійскага генерала, адказнага за мабілізацыю, дапамагае ўхіляцца ад войска за грошы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»30

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць