Нерухомасць66

За колькі купляюць кватэры ў элітным новым квартале каля плошчы Перамогі?

З'яўленне ў самым цэнтры Мінска квартала «Дэпо» ўзрушыла сэрцы гараджан. Спачатку, калі забудоўшчык яшчэ не прыступіў да рэалізацыі праекта, на лакацыю заглядваўся ў тым ліку беларускі сярэдні клас. Аднак крыху пазней, пасля таго як агучылі цэны на метры, стала зразумела, што разлічваць на жыллё ў раёне плошчы Перамогі змогуць толькі вельмі і вельмі багатыя людзі, піша «Анлайнер».

«Дэпо». Фота: «Анлайнер»

«Квадрат» у раёне $3500 па курсе плюс парковачнае месца за $30 000 у эквіваленце.

У снежні мінулага года «А-100 Дэвелапмент» здаў першы «кубік» у новым квартале. За ім рушылі ўслед і два іншыя. Шчаслівыя дольшчыкі атрымалі ключы ад шыкоўных кватэр і пачалі рабіць рамонты.

Мяркуючы па ўсім, большую частку метраў разабралі яшчэ на этапе будаўніцтва. Але і свабодныя кватэры засталіся.

Каб праверыць, па якіх цэнах куплялі там кватэры, журналісты звярнуліся да базы даных Нацыянальнага кадастравага агенцтва.

Мяркуючы па звестках, прыведзеных у НКА, з пачатку года ў жылым комплексе «Дэпо» былі прададзеныя дзве кватэры. 

Не так даўно, у пачатку мая, новага гаспадара знайшлі 88,7 квадратнага метра ў доме № 6б на Кісялёва. Кватэра знаходзіцца на прамежкавым, чацвёртым паверсе. За яе ўласнік выклаў амаль 1 104 000 рублёў, або $380 555 па курсе. Такім чынам, адзін квадратны метр у фармаце White box абышоўся пакупніку ў $4290 у эквіваленце.

У гэтым жа доме, але ў красавіку прадалі кватэру на пятым паверсе плошчай 124 квадратныя метры. За гэтае хараство кліент аддаў 1 427 350 рублёў, або $485 974 па курсе. У выніку адзін «квадрат» ацанілі прыкладна ў $3915 у эквіваленце.

Увогуле, разлічваць на зніжкі і распродажы не даводзіцца: метры сыходзяць і па тых цэнах, якія лічыць справядлівымі забудоўшчык.

Каментары6

  • ром
    25.05.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Некоторый
    25.05.2023
    Правдоруб , ничего…. После Революции достоинства всё отнимите и отдадите лидерам.
  • Новы рамонт
    25.05.2023
    Дзіўна гучыць ''атрымаў ключы ад новай кватэры і прыступіў да рамонту''. Што ж гэта за новая кватэра, якую адразу трэба рамантаваць. Калі маецца наўвазе аздабленне ці давядзенне кватэры да ладу паводле густу гаспадароў, то чаму ўсе называюць гэта рамонтам. 

Цяпер чытаюць

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча4

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пачаў перамовы з Іранам пад ціскам саюзнікаў7

«Звычайна ўжо раніцай 60 чалавек было». У Мінску збіраецца вялікая чарга па бярозавы сок4

Кім Чэн Ын назваў «самую варожую дзяржаву»4

Даследчыкі выявілі правіла, якое кіруе модай ужо сто пяцьдзясят гадоў6

У Беларусь завезлі чырвоныя бананы. Што за яны?5

Трамп заявіў, што хоча браць удзел у кіраванні Іранам10

У Мінадукацыі патлумачылі, чаму ў медыцынскія ВНУ не будуць набіраць платнікаў3

Пасля Мінска кошт праезду ў грамадскім транспарце падаражэе і ў рэгіёнах

Расія збіраецца паставіць у Беларусі чатыры станцыі кіравання дальнабойнымі дронамі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча4

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць