Навука і тэхналогіі

Вучоныя стварылі нанаматэрыял, які забівае больш за 99% бактэрый

Новы інавацыйны матэрыял на аснове чорнага фосфару можа быць інтэграваны ў павязкі на раны, імплантанты і медыцынскі інструмент, што дапаможа перадухіліць бактэрыяльныя інфекцыі.

Black phosphorus and bacteria Чорны фосфар і бактэрыі Чёрный фосфор и бактерии
Шарападобныя формы — бактэрыі, а «ліст» — чорны фосфар пад мікраскопам (выявы былі размаляваныя пры постапрацоўцы). Фота: Aaron Elbourne і калегі, Універсітэт RMIT.

Устойлівасць да антыбіётыкаў з'яўляецца сурʼёзнай глабальнай пагрозай здароўю, выклікаючы каля 700 тысяч смерцяў штогод. Спецыялісты прагназуюць, што гэтая лічба можа вырасці да 10 мільёнаў смерцяў на год да 2050 года без распрацоўкі новых антыбактэрыйных метадаў лячэння.

Вучоныя з Мельбургскага каралеўскага тэхналагічнага ўніверсітэта (RMIT) распрацавалі, а іх калегі з Універсітэта Паўднёвай Аўстраліі (UniSA) правялі даклінічныя выпрабаванні нанаматэрыялу на аснове чорнага фосфару. Атрыманыя вынікі, апублікаваныя ў часопісе Advanced Therapeutics, паказалі, што ён эфектыўна лечыць інфекцыі, забіваючы звыш 99% бактэрый, уключаючы кішэчную палачку і «залацісты стафілакок», які звычайна называюць супербактэрыяй. Пры гэтым нанаматэрыял не наносіць шкоды іншым клеткам.

Чорны фосфар зʼяўляецца найбольш стабільнай формай фосфару — рэчыва, якое ў натуральнай форме прысутнічае ў шматлікіх прадуктах харчавання. Ён лёгка раскладаецца пад уздзеяннем кіслароду, што робіць гэтае рэчыва ідэальным сродкам для знішчэння мікробаў.

Як тлумачаць вучоныя, па меры разбурэння нанаматэрыялу з чорнага фосфару яго паверхня ўступае ў рэакцыю з атмасферай, утвараючы так званыя рэактыўныя формы кіслароду. Гэта хімічныя злучэнні, якія змяшчаюць кісларод і маюць высокую рэакцыйную здольнасць, дапамагаюць знішчаць бактэрыяльныя клеткі, разрываючы іх мембраны.

Штодзённае мясцовае прымяненне нанаматэрыялу прадэманстравала вынікі, параўнальныя з дзеяннем антыбіётыкаў: зажыўленне ранаў на 80% адбылося за сем дзён.

Як адзначаюць аўтары распрацоўкі, нанаматэрыял забяспечвае хуткае антымікробнае ўздзеянне, а пасля знішчэння пагрозы самараскладаецца.

Папярэдняе даследаванне, праведзенае RMIT, паказала эфектыўнасць чорнага фосфару ў знішчэнні мікробаў пры нанясенні нанатонкім слоем на паверхні, якія выкарыстоўваюцца для вырабу баваўняных павязак на раны і тытанавых імплантатаў. Чорны фосфар не назапашваецца ў арганізме чалавека і не патрабуе дадатковай утылізацыі.

Вучоныя спадзяюцца, што ўкараненне іх вынаходніцтва ў клінічную практыку дазволіць пазбегнуць росту ўстойлівасці бактэрый да лекаў, бо супербактэрыі не будуць ведаць, што іх паразіла.

Чытайце яшчэ:

Чалавецтва стаіць на мяжы найсур’ёзнейшага антыбіятычнага крызісу, папярэджвае СААЗ

Навукоўцы выявілі супербактэрыі, якім не шкодзяць антыбіётыкі 

Антыбіётык новага пакалення ствараюць з малака качканосаў, якое мае ўнікальныя ўласцівасці

Каментары

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць