Спорт33

Не спыніць, не стрымаць! Ілля Шкурын аформіў хет-трык у матчы польскай экстракласы

Ягоная «Сталь» выйграла ў гасцях у клуба «Пагоня» са Шчэціна 3:2.

Ілья Шкурын. Фота: інстаграм клуба «Сталь»

Усе галы ў «Сталі» забіў Ілля, што перайшоў у польскі футбольны клуб улетку. Шкурын забіў на 6-й, 55-й і 83-й хвіліне.

Зараз у Іллі восем забітых мячоў і пяць галявых перадачаў.

Ягоная «Сталь» зараз займае 8-е месца ў чэмпіянаце, але адставанне ад трэцяга месца складае восем балаў. Наступны матч супраць ЛКС з Лодзі.

У 2020 годзе Ілля першым з беларускіх спартоўцаў публічна заявіў, што адмаўляецца выступаць за колеры нацыянальнай каманды на знак салідарнасці з дэмакратычнымі пратэстамі ў Беларусі.

Каментары3

  • Jan
    25.11.2023
    [Дзякуй, паправілі -- вэб-рэдактар]
  • Жвір
    25.11.2023
    Супер !
  • Максим Дизайнер
    26.11.2023
    Огонь!

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць