Грамадства2222

На пасяджэнні ПА АБСЕ прадстаўнікі Лукашэнкі не сталі слухаць Ціханоўскую

На сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, якая гэтымі днямі праходзіць у Вене, бяруць удзел дзве дэлегацыі ад Беларусі — ад рэжыму Лукашэнкі на чале з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Андрэем Савіных і ад дэмакратычных сілаў на чале са Святланай Ціханоўскай. 

Святлана Ціханоўская

Як ужо традыцыйна склалася, прадстаўнікі Лукашэнкі падчас выступлення Ціханоўскай зрабілі дэмарш і пакінулі залу тады, калі ёй далі слова. Пры гэтым Савіных аргументаваў гэта тым, што «запрошаная асоба, якая знаходзіцца пад следствам».

Андрэй Савіных і іншыя члены дэлегацыі з Мінска пакідаюць залу

Святлана Ціханоўская ў сваім выступленні расказала пра сітуацыю з палітвязнямі, пра адсутнасць выбараў і непрызнанне «бязвыбараў» 25 лютага, заклікала не прызнаваць новапрызначаны «парламент» і не запрашаць чальцоў гэтага нелегітымнага ўтварэння на сесіі ПА АБСЕ. Таксама яна заклікала да рашучасці і нестандартных рашэнняў.

Андрэю Савіных слова таксама далі, ён як звычайна ў такіх выпадках гаварыў пра неабходнасць перамоў для «аднаўлення механізмаў бяспекі ў Еўропе» і пра «добрасуседства Беларусі».

Каментары22

  • Alex
    22.02.2024
    Скатертью дорога. Можно только посоветовать такой же демарш, только безвозвратный, сделать полковнику. Прямиком в Ростов. 
  • Васіль
    22.02.2024
    Дэмаршы лукашысцкіх шасцёрак нікому не цікавыя.
  • Хопіць пустаслоўя!
    22.02.2024
    На такіх паседжаннях павінна быць не Ціханоўская са сваім бессэнсоўным лямантам, а прадстаўнікі Белпол/Байпол з зачытваннем правоў і абавязкаў падазраваным у злачынствах супраць беларусаў.
    Хопіць жаваць гэтую апастылую гумку!

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж20

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову77

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж20

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць