Грамадства1111

Каманда Ціханоўскай крэатыўна раіць, як правесці дзень выбараў

25 лютага пройдзе «Адзіны дзень галасавання» (выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў. Дэмакратычная супольнасць кажа, што выбару няма. Але як правесці гэты дзень?

Святлана Ціханоўская кажа: «Правядзіце гэты дзень з карысцю для сябе, а не для рэжыму!»

Каманда Офіса Святланы Ціханоўскай падрыхтавала відэа, дзе расказала і паказала, як беларусы могуць правесці гэты дзень з карысцю для сябе — замест удзелу ў падмане.

«25 лютага не будзе ніякага выбару. У бюлетэнях няма ніякага выбару, няма людзей, якія прапануюць рэальныя змены, бо рэжым дапусціў толькі зручных марыянетак», — кажа Ціханоўская. Яна заклікае не ўдзельнічаць у бессэнсоўным фарсе і ігнараваць яго. Але што рабіць у нядзелю?

Дарадца Франак Вячорка прапануе прыгатаваць беларускую нацыянальную страву, з'есці самім або пачаставаць сяброў.

Ганна Красуліна — наведаць музей. Анатоль Лябедзька на спартыўнай пляцоўцы прапануе згадаць пра спорт: «Падцягніцеся 15 разоў або зрабіце шэсць пераваротаў». 

«Сустрэньцеся з сябрамі, або з тымі, каго даўно хацелі абняць», — раіць дарадца па моладзевай палітыцы Маргарыта Ворыхава.

«25 лютага застаньцеся дома і а 10-й раніцы па мінскім часе на ютубе глядзіце марафон «Выбіраю новую Беларусь'25» — раіць Аляксандр Дабравольскі.

«Правядзіце гэты дзень з карысцю для сябе, а не рэжыму» — рэзюмуе Святлана Ціханоўская.

@nashaniva Пакуль вас заганяюць на галасаваць, спіс дэпутатаў ужо вядомы #беларусь #беларусьсейчас #беларускіцікток #нашаніва #белорусы #новостибеларуси #беларусьновости #минск #минскаяобласть ♬ Funny Guy - Parry Music

Каментары11

  • Ілюзіяніст
    22.02.2024
    Абы нічога не рабіць! Гадзіннічак цікае - гранцікі капаюць.
    А ці "каманда ЦІханоўскай" можа не крэатыўна раіць, а крэатыўна дзейнічаць для змены сітуацыі ў краіне?
    Мы без такіх пустых "парадаў" і сам тут у Беларусі разбярэмся.
  • Ян Норман
    22.02.2024
    Дык што,і крыжыкі ужо нідзе не трэба ставіць?Ну аблом,а што рабіць цяпер,Сьветлана Георгіевна?Паслухаць Пазьняка-дык ён ужо 30 гадоў да гэтага заклікае?
  • Андрусь
    22.02.2024
    Рэжысёры відэа - проста таленцішчы! 
    Добра, калі ў палітыка ёсць надзейны тыл. Пакуль пані прэзідэнтка ў вітальні запісвае сваю прамову, вярхоўны дарадца на кухні бульбу дзярэ, вячэру гатуе! Малайчынка! Усё так цёпла, па-дамашняму! )) 

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?22

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?14

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?22

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць