«Я баялася і саромелася». Ціханоўская прыгадала, як пачынаўся яе шлях да беларускасці
21 лютага, у Дзень роднай мовы, дэмакратычная лідарка звярнулася да беларусаў.

21 лютага, у Дзень роднай мовы, Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў.
«Яшчэ тры гады таму я сама не вельмі ўпэўнена пачувалася, калі размаўляла на беларускай мове. Вы, дарагія мае, натхнялі мяне, дапамагалі, матывавалі.
Цяпер і мая дачка Агнія вывучае новыя словы, спрабуе размаўляць па-беларуску і нават чытае пакрысе.
Ёй вельмі падабаюцца рыфмаванкі Юрыя Несцярэнкі з кніжкі «Неверагодны свет», вершыкі Андрэя Скурко, а таксама гісторыі з «Ашуканак» Яны Вольскай.
Беларуская мова — гэта наш унікальны пароль, які ведаем толькі мы з вамі. Захоўвайце родную мову, аберагайце, перадавайце дзецям. Бо пакуль жыве наша мова, будзе жыць і нашая нацыя».
Цяпер чытаюць
«Стрэльба калі і стрэліць, то наўрад ці кулямётнай чаргой». Максім Знак ацаніў рэальнасць пагроз беларускай прапаганды пазбавіць грамадзянства палітэмігрантаў
Каментары
Увесь час панавання лукашэнкі ён, які нават не мае паўнавартаснай вышэйшай адукацыі, асэнсавана маргіналізаваў беларускую мову як сінонім сялянскасці і ганебнай адсталасці, а ягоныя памагатыя старанна выконвалі гэты загад. Таму няма нічога дзіўнага, што школьнікі другой паловы 90х, да якіх належыць і СЦ, раслі ва ўмовах агрэсіўнай русіфікацыі.
Моцны рух у бок беларушчыны адбыўся пасля 2020 ня толькі з СЦ, а амаль што з усімі дэмакратычна арыентаванымі беларусамі. І СЦ асабістым прыкладам кажа астатнім беларусам:
- Я таксама была такой, якія вы зараз. Я зрабліла - і вы не бойцеся быць беларусамі.
Менавіта гэты працэс і мае назву "нацыянальнае адраджэнне".