Аўто1919

«На мяжы калапс». Польшча ўвяла абмежаванні па ўвозе аўтамабіляў праз беларускі пагранпераход

Польшча з 23 сакавіка ўвяла забарону на вываз у Беларусь аўтамабіляў з абʼёмам рухавіка 1,9 літра і больш. Таксама гэтае абмежаванне закранае машыны коштам больш за 50 тысяч еўра. Пра гэта паведамляюць у прыгранічных чатах, а таксама ўдзельнікі аўтарынку, якія займаюцца перавозкай машын з ЕС. У ДМК Беларусі журналісту «Люстэрка» як фізічнай асобе заявілі, што чулі пра гэтыя абмежаванні, але ўдакладнілі, што афіцыйных апавяшчэнняў ад польскага боку не атрымлівалі. У пасольстве Польшчы ў Мінску таксама не змаглі пракаментаваць гэта пытанне.

 Кампанія Dasmotors, якая займаецца продажам аўтамабіляў з Еўропы з дастаўкай у Беларусь, размясціла ў сваіх сацсетках паведамленне, што Польшча з 23 сакавіка не прапускае праз беларускую мяжу аўтамабілі абʼёмам рухавіка больш за 1,9 літра, а таксама тыя, якія каштуюць больш за 50 тысяч еўра (незалежна ад абʼёму рухавіка). Як сцвярджае фірма, гэтае абмежаванне тычыцца аўто, якія рухаюцца ў ЕАЭС. 

«Пры спробе вывазу такіх аўтамабіляў неабходна падаць даведку вытворцы тавара (даведка з завода) аб тым, што завод не мае прэтэнзій да вывазу такога аўтамабіля на тэрыторыю ЕАЭС, — паведамляе Dasmotors. — Любыя спробы прадаставіць падробленыя даведкі будуць спынены на месцы выклікам паліцыі, з усіх, хто падасць такія даведкі, будуць браць распіску пра папярэджанне аб крымінальнай адказнасці, даведка будзе адпраўлена ў паліцыю для праверкі сапраўднасці, і толькі тады, калі сапраўднасць пацвердзіцца, прапусцяць праз мяжу». 

У кампаніі мяркуюць, што «відавочна, што такія даведкі прадастаўляцца не будуць, бо адзінкавыя пастаўкі для фізічных асоб не маюць ніякай сувязі з заводамі-вытворцамі». 

«Проста на мяжы калапс, увесь «Цярэспаль» забіты машынамі», — паведамляе Dasmotors. 

Аб уведзеных абмежаваннях таксама паведамляе bolshoi_autoblog. «Польшча не дае экспартныя дэкларацыі. Польшча не прапускае машыны з нямецкімі ды іншымі дэкларацыямі. Усе машыны на транзітных нумарах паварочваюць. У Цярэспалі забітыя ўсе стаянкі, перагоншчыкі браніруюць гатэлі і чакаюць, што будзе далей», — адзначае bolshoi_autoblog і дадае, што гэтыя абмежаванні, паводле неправеранай інфармацыі, могуць дзейнічаць да 1 красавіка. 

У дзяжурнай службе Брэсцкай мытні паведамілі, што «ёсць такая інфармацыя» аб увядзенні падобнай забароны з боку Польшчы, але афіцыйных апавяшчэнняў на гэты конт не паступала. Мытнікі рэкамендавалі даведацца інфармацыю ў пасольстве Польшчы ў нашай краіне. 

У пасольстве Польшчы ў Мінску таксама не змаглі пракаментаваць гэта пытанне і рэкамендавалі звярнуцца ў пагранслужбу гэтай краіны, аднак аператыўны адказ па тэме журналісту не ўдалося атрымаць. 

Па даных расследавальнікаў праекта «Бюро», Польшча ўваходзіць у топ-3 краін ЕС, з якіх у нашу краіну больш за ўсё трапляе аўто. Так, на фоне вайны пастаўкі машын з ЕС у Беларусь падскочылі ў чатыры разы — амаль да 1,5 млрд еўра, а сёлета ўжо перавысілі 1,7 млрд еўра, адзначаюць расследавальнікі са спасылкай на дадзеныя Еўрастата. 

Больш за ўсё аўтамабіляў у нашу краіну прадаюць Нямеччына, Літва і Польшча. Толькі за дзевяць месяцаў мінулага гады з трох краін у Беларусь вывезлі амаль 60 тысяч машын. 

На фоне вайны Беларусь стала перавалачнай базай для паставак люксавых аўтамабіляў на дзясяткі мільёнаў долараў у Расію, нягледзячы на ​​байкот і санкцыі, перакананы расследавальнікі.

@nashaniva Польскія мытнікі знайшлі арыгінальны спосаб адлову перагоншчыкаў, якія возяць машыны ў Расію пад выглядам транзіту ў Сярэднюю Азію #беларусь #нашаніва #навіныбеларусі #беларусьновости #новостибеларуси #авто #белорусы #беларускаямова #перекуп #мова ♬ Paris - 3Hzwave

Чытайце таксама:

Падатковая апублікавала поўны спіс аўто, за якія прыйдзецца плаціць падаткі ў дзесяціразовым памеры

«Якія, бл…дзь, шэрыя схемы?!» Як беларусы ганяюць у Расію люксавыя еўрапейскія аўто ў абыход санкцый

Стала вядома, колькі беларусаў закране новы падатак на звышдаходы і за якія аўто давядзецца плаціць больш

Каментары19

  • ш
    25.03.2024
    блокайте всех перекупов хитросделанных
  • ром
    25.03.2024
    Санкцыи??? Дык адкуль грошы на куплю ауто?
    Санкции против германии скорее
  • Влад
    25.03.2024
    Запретили ввоз автомобилей дороже 50 тыс евро и возник коллапс? Кучеряво живут эти белорусы!

Цяпер чытаюць

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры2

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Усе навіны →
Усе навіны

Кацярына Андрэева перадала Дональду Трампу ліст пра беларускіх палітвязняў4

«Трэба сесці і размаўляць». Коўл заявіў пра неабходнасць дыялогу паміж Беларуссю і Літвой на ўзроўні міністраў27

Лаўроў: ЗША хочуць забраць «Паўночны паток» і «Паўночны паток — 2»5

Вызначыліся ўдзельнікі фіналаў стыкавых матчаў адбору на чэмпіянат свету па футболе

Трамп заявіў, што адклаў удары па энергетыцы Ірана на 10 дзён3

Навукоўцы вызначылі 45 падобных да Зямлі планет, дзе можа існаваць жыццё

Пуцін абмежаваў колькасць грошай, якія можна вывозіць з Расіі ў Беларусь4

У інтэрнэце трафіку ад ботаў і ШІ ўжо больш, чым ад людзей1

На запраўцы пад Мінскам каву налівае робат-барыста. Наколькі гэта зручна?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры2

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць