У новым выпуску ток-шоу «Жыццё-маліна» вядомая беларуская пісьменніца распавяла, чым беларусы адрозніваюцца ад рускіх і чаму Пуцін будзе пераможаны.

Святлана курс у ток-шоу «Жыццё-маліна». Скрыншот відэа
Яе словы пераказвае выданне «Салідарнасць».
«Беларускі народ папросту добры, ён скіраваны на сябе, а не на экспансію і на тое, каб ламаць праз калена суседзяў. Беларускі праект накіраваны на ўладкаванне беларускага жыцця і зямлі, каб у кожнага быў дом, дзеці, бяспека, законнасць, права на самарэалізацыю», — сказала ў інтэрв'ю пісьменніца Святлана Курс (яна ж Ева Вежнавец).
Яна таксама дадала, што рускаму чалавеку вельмі важна, каб была экспансія, прымушаць іншыя народы жыць так, як яны.
Пісьменніца распавяла, што па сваёй прыродзе з’яўляецца даследчыцай і шукала адказы на некаторыя пытанні на расійскіх форумах.
«Адзін чалавек адказаў на маё пытанне. Ён напісаў: не вашая сабачая справа, што з нашай зямлёй, захочам — зробім яе добрай, захочам — засром цалкам, галоўнае, што гэта зямля — наша».
Святлана Курс лічыць, што цяперашні рэжым у Расіі доўга не праіснуе.
«Пуціна гісторыя пераможа. Мне здаецца, расейцы зайшлі на сваё апошняе кола. Яны абяскровілі ўласную краіну. Яны ж сваіх перш за ўсё таўкуць. Абяскровілі ўласную імперыю, а такой колькасцю і такой якасцю людзей імперыі не будуюцца. Пуцін будзе пераможаны».
Пісьменніца таксама распавяла, што азначае быць беларусам у сучаснай Беларусі.
«У краіне створаная такая сістэма, што беларусам павінна быць балюча. Тое, што ты беларус, табе павінна балець. Табе з гэтага павінна пастаянна прылятаць. Ты павінен сядзець у турме, з цябе будуць смяяцца з-за гэтага.
Твае беларускамоўныя ролікі збяруць у чатыры разы меней лайкаў, тваю мову не выкладаюць у школах і гэтак далей. Ты можаш як Паша Белавус за беларускі нацыяналізм на 7 гадоў сесці. Тваю справу растопчуць, раздавяць і аб'явяць экстрэмісцкай.
Усё зроблена для таго, каб беларусам быць было балюча, а рускім — у меру бяспечна», — лічыць Святлана Курс.
Пісьменніца адказала на пытанне, чаму на выступ умоўнага Грыгорыя Лепса збіраецца «Мінск-Арэна»:
«Калі сваё прытопчана, выгнана і забаронена, і школ беларускіх не існуе, то свята месца пуста не бывае, чалавеку патрэбна радасць, культура, мастацтва. Калі не будзе свайго альбо заходняга, будуць хадзіць на расійскіх зорак».
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары