Літаратура77

У дзяржвыдавецтве публікуюць раман, які капіруе сюжэт «Па што ідзеш, воўча?»

Маладая беларуская пісьменніца Вікторыя Кляўко збіраецца выпусціць у дзяржвыдавецтве свой раман «Вырай». Здавалася б, можна павіншаваць дзяўчыну з поспехам. Калі б не адно «але» — твор дзяўчыны моцна нагадвае знакамітую кнігу «Па што ідзеш, воўча?» пісьменніцы Святланы Курс (яна ж Ева Вежнавец).

Вікторыя Кляўко на XXXI Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. Фота: «Звязда»

Аповесць «Па што ідзеш, воўча?» з’явілася ў друку ў 2020-м. Гэта твор пра беларуску Рыну, якая доўгі час пражыла за мяжой, дзе даглядала старых. Смерць бабулі, Дарошкі, прымушае Рыну вярнуцца ў беларускую глуш, дзе жанчына мусіць пахаваць бабулю і аднавіць сувязь з Радзімай.

Аповесць знайшла прызнанне ў чытачоў.

У 2021-м гэтая кніга атрымала літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця, была перакладзеная на чэшскую мову. 

У адрозненне ад Курс, імя Вікторыі Кляўко пакуль што не на слыху.

Дзяўчына чакае публікацыі свайго першага рамана «Вырай», які выйдзе ў 2025 годзе ў дзяржаўным выдавецтве «Мастацкая літаратура». Кляўко дабілася гэтага праз перамогу ў літаратурным стартапе LitUp — яго арганізавала Міністэрства інфармацыі.

Вікторыі 33 гады, яна займаецца пісьменніцтвам апошнія некалькі гадоў. Да гэтага дзяўчына мела майстэрню вязаных дываноў BelkinHome, краму баваўнянага шнура і і сузаснавала крэатыўны маркет адзення і аксэсуараў. У ранейшым інтэрв'ю Вікторыя казала, што мела шмат хобі — скрапбукінг, танцы, спевы, шыццё адзення, маляванне.

Дзяўчына выкупіла дом сваіх прабабулі і прадзядулі, плануе займацца яго рэстаўрацыяй.

Вікторыя прайшла курсы журналістыкі ў расійскім інфармагенцтве «Аврора». Таксама Вікторыя праходзіць навучанне ў расійскай пісьменніцы Марыны Ахмедавай (тая знаходзіцца пад санкцыямі ўсіх краін ЕС праз сваю падтрымку, у тым ліку інфармацыйную, расійскага ўварвання ва Украіну).

Вікторыя Кляўко. Фота: eta_belka / Instagram

Але вернемся да «Выраю». У сацсетках Вікторыя апісвала раман так: «Ён пра сціплую поўнач Беларусі, пра жыццё ў забытай Богам і карэннымі жыхарамі вёсцы, пра неабыякавых, хто застаўся, на якіх, як на нітачцы ў пацерках, усё звычайна і трымаецца, і пра другі шанс, які часам даецца не толькі людзям, але і самой Радзіме».

Газета «Звязда» прыводзіла яе словы пра будучы раман:

— Хацелася расказаць гісторыю пра вяртанне дадому. Мая галоўная гераіня 17 гадоў таму эмігравала ў Германію ў пошуках лепшага жыцця. Прафесійна яна рэалізавалася, але асабістае жыццё, на жаль, не склалася, — расказала пісьменніца. — На парозе свайго 50-годдзя яна вымушана вярнуцца ў родную вёску на поўначы Беларусі і праводзіць сваю маці ў апошні шлях. Там яна сутыкаецца з тым мінулым, ад якога так старалася ўцячы, шмат чаго пераасэнсоўвае і ў выніку вяртаецца ў Беларусь, бо разумее, што яе месца тут.

Вікторыя выкладала главы з «Выраю» ў сваім тэлеграм-канале. 

Урыўкі «Выраю». Фота: @monolit36 / Telegram

У тэлеграм-канале пісьменніцы чытачы ў каментарах папрасілі яе пракаментаваць падабенства сюжэту з аповесцю Святланы Курс.

Паводле слоў Вікторыі, яна не чытала «Па што ідзеш, воўча?», не мела намеру капіраваць сюжэт і мяркуе, што яна і Курс проста звярнуліся да адной і той жа тэмы, бо яна актуальная і вітае ў паветры. Дзяўчына піша, што калі паўторы ў літаратуры недапушчальныя, вялікая частка класікі не мае права на існаванне, бо «і тэмы, і сюжэты могуць перасякацца».

Цікава пры гэтым, што, гледзячы па сацсетках, Вікторыя спрыяе арганізацыі кніжнага клуба, дзе чытаюць творы беларускіх аўтараў.

Святлана Курс пракаментавала «Нашай Ніве» сітуацыю так: «Павінна ж быць і ў зайца радасць».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

«Апроч тых дванаццаці гадоў, калі ён піў». Удава Рыгора Барадуліна апублікавала нязвыклыя ўспаміны пра яго

Каго з беларускіх пісьменнікаў найбольш выдавалі за савецкім часам? Не ўсіх вы ведаеце

Якое пытанне мы мусім сабе задаць? Лекцыі Франкла — пра тое, як знайсці сэнс у часы вайны і пакутаў

Каментары7

  • Так
    22.03.2024
    Любяць рускія людзі "пазычаць", а пазней выдаваць за сваё.
  • Ганьба
    22.03.2024
    Антыплагіятам яе праверце.
  • HH
    22.03.2024
    Ёсць яшчэ з чаго скапіраваць - "Студзёны вырай", "Сабаки Эўропы". Тут задачка паскладаней будзе)))

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

Bad Bunny выйграў «Грэмі» за найлепшы альбом года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць