Свет22

Будзе абвешчаны першы святы 15-гадовы міленіял: папа Францішак ухваліў кананізацыю «інфлюэнсера Бога»

Падлетку Карлу Акуцісу прыпісваюць два выпадкі ацалення.

Фота: Vatican Pool/Getty Images

Падлетак, які нарадзіўся ў Лондане і праславіўся сваім майстэрствам у распаўсюдзе каталіцкага веравучэння ў інтэрнэце, стане царкоўным святым. Карла Акуціса называюць «інфлюэнсерам Бога».

Карла Акуціс памёр у 2006 годзе ва ўзросце 15 гадоў, і гэта азначае, што ён стане першым міленіялам — чалавекам, які нарадзіўся ў пачатку 1980-х — канцы 1990-х, — які будзе кананізаваны, піша Бі-бі-сі.

Папа Францішак прыпісвае яму другі цуд — гэта ацаленне студэнта ўніверсітэта ў Фларэнцыі, у якога пасля траўмы галавы адбылося кровазліццё ў мозг.

Карла Акуціс быў прылічаны да ліку вялебных — першы крок да святасці — у 2020 годзе, пасля таго як яму прыпісалі першы цуд — ацаленне бразільскага дзіцяці ад прыроджанага захворвання, якое паражае падстраўнікавую залозу.

Другі цуд быў ухвалены Папам пасля сустрэчы з аддзелам святых Ватыкана. Калі ён будзе кананізаваны, пакуль невядома.

Карла Акуціс памёр ад лейкеміі ў горадзе Монца, у Італіі, дзе правёў большую частку свайго дзяцінства.

Яго цела было перавезена ў Асізі праз год пасля яго смерці, і цяпер выстаўлена на агляд публікі разам з іншымі рэліквіямі, звязанымі з ім.

Акрамя распрацоўкі вэбсайтаў для свайго прыходу і школы, юнак стаў вядомы тым, што запусціў вэбсайт, закліканы дакументаваць кожны эўхарыстычны цуд, які быў запушчаны за некалькі дзён да яго смерці.

Мянушка Акуціса, «Інфлюэнсер Бога», была дадзена яму пасля яго смерці, дзякуючы той працы, якую ён зрабіў.

Яго вэбсайт перакладзены на некалькі моў і выкарыстоўваецца ў якасці асновы для выставы, якая аб'ездзіла ўвесь свет.

Пра яго жыццё памятаюць і ў Вялікабрытаніі, дзе ў 2020 годзе арцыбіскуп Бірмінгемскі заснаваў прыход Вялебнага Карла Акуціса, які ўключае цэрквы ў Вулверхэмптане і Уомбарне.

А ў гроце Карфін, рымска-каталіцкай святыні ў Мозервеле, ёсць статуя будучага святога.

Цуды звычайна даследуюцца і ацэньваюцца на працягу некалькіх месяцаў, пры гэтым чалавек атрымлівае права на званне святога пасля таго, як на яго імя будуць дакументаваныя два цуды.

Каб палічыць што-небудзь цудам, звычайна патрабуецца дзеянне, якое выходзіць за рамкі таго, што магчыма ў свеце, напрыклад, раптоўнае ацаленне чалавека, якога лічаць блізкім да смерці.

Каментары2

  • Маркетолаг
    24.05.2024
    Гледзячы на яго труну становіцца цікава, ці гэта не піяр-акцыя Nike.
  • Ян
    24.05.2024
    Папа опозорил католиков.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў. Падчас пратэстаў у Брэсце ён патрабаваў ад уладаў выпусціць вязняў2

Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва

Маладога юрыста Міраслава Бандарэнку асудзілі за палітыку і аб’явілі «тэрарыстам»2

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць