Здароўе

Вучоныя папярэджваюць: калі мы спім пры святле, значна павышаецца рызыка дыябету

Гэта адбываецца незалежна ад нашай актыўнасці днём.

Як піша Newatlas, вучоныя з Універсітэта Фліндэрса (Аўстралія) правялі маштабнае даследаванне, для якога яны выкарысталі даныя біябанку Вялікабрытаніі.

Амаль 85 тысяч чалавек на працягу тыдня насілі на запясці датчык святла ў перыяд з 2013 па 2016 гады. Праз дзевяць гадоў больш за 13 мільёнаў гадзін даных датчыкаў святла былі прааналізаваныя і супастаўленыя з данымі пра стан здароўя.

Аналіз паказаў, што ўздзеянне святла з 00.30 да 6.00 уяўляе сабой сур'ёзную праблему для здароўя. Гэта можа быць святло ад штучных крыніц, такіх як лямпы, экраны тэлевізараў ці маніторы камп'ютараў, вулічных ліхтароў, падсветкі будынкаў.

Было выяўлена, што рызыка развіцця дыябету 2-га тыпу расце з колькасцю часу, праведзенага пад уздзеяннем начнога асвятлення. Максімальны рост склаў 67%. На паказчыкі не ўплывалі паводзіны людзей днём. Нават пасля ўліку іншых фактараў, такіх як лад жыцця, нерэгулярнасць сну, дыета і псіхічнае здароўе, уздзеянне святла ноччу застаецца моцным прэдыктарам развіцця дыябету.

Вучоныя адзначаюць, што іх даследаванне пацвердзіла гіпотэзу аб тым, што ўздзеянне асвятлення ноччу можа парушыць цыркадныя рытмы. У выніку адбываюцца змены ў сакрэцыі інсуліну і метабалізму глюкозы. Гэта, у сваю чаргу, уплывае на здольнасць арганізму рэгуляваць узровень цукру ў крыві, што можа прывесці да развіцця дыябету 2-га тыпу.

Такім чынам, пішуць аўтары, атрыманыя вынікі паказваюць, што змяншэнне ўздзеяння святла ў начны час і падтрыманне рэжыму цемры можа быць простым і танным спосабам прадухіліць ці затрымаць развіццё дыябету 2-га тыпу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў12

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй4

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной1

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

У мінскім гандлёвым цэнтры за вагамі ў мясным аддзеле сядзела мыш ФОТА4

Ці выгадна сёння ўвозіць тэхніку з Польшчы ў Беларусь?11

На «Белшыну» зноў наклалі санкцыі, якія знялі два гады таму3

Магчымую базу «Арэшніка» пад Крычавам узмоцнена ахоўваюць комплексамі супрацьпаветранай абароны4

«Самае гуманнае рашэнне». У брытанскім заапарку ў адзін дзень усыпілі двух састарэлых неразлучных сяброў4

Цыганкоў: Не падазраваў, што Бабарыка з'яўляецца прыхільнікам сацыялізму — мары сярэдняга чалавека29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў12

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць