Свет33

У Літве выкрылі схему абыходу санкцый з удзелам Беларусі на мільёны еўра

Дэталі распавяло літоўскае МУС.

Беларуска-літоўская мяжа

«Група літоўскіх грамадзян, якая дзейнічала па ўказанні пэўных асобаў з Расіі, спрабавала абыйсці міжнародныя санкцыі і экспартаваць у Расію забароненыя да ўвозу тавары.

Кантрабандная схема ўключала Беларусь, Казахстан, Узбекістан і Турцыю», — афіцыйна паведаміла Служба па расследаванні фінансавых злачынстваў пры МУС Літвы.

Ведамства ўдакладніла, што ў перыяд з сакавіка 2022 года па жнівень 2024 года сем фізічных і чатыры юрыдычныя асобы з Літвы закуплялі падсанкцыйныя тавары ў ЕС і пад ілжывымі назвамі адпраўлялі іх у Расію. Агульны кошт такіх тавараў складаў амаль 2 мільёны еўра (звыш 6,5 мільёна беларускіх рублёў).

У рамках расследавання праведзена 18 ператрусаў у аб'ектах нерухомасці і іншай маёмасці падазраваных. Максімальнае пакаранне за ўчыненае злачынства прадугледжвае да 8 гадоў пазбаўлення волі са штрафамі, падкрэслівае МУС Літвы.

Каментары3

  • Мне відавочна адпачатку
    13.08.2024
    Ніхто і не сумняваўся, што так званыя "эканамічныя санкцыі" патрэбныя толькі для нажывы на розных схематозах.
  • Мне таксама відавочна
    13.08.2024
    Мне відавочна адпачатку , вось і чарговы адбелівацель-м
  • Гітанас Науседа
    13.08.2024
    Я спал і нічего не знал

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць