Вайна66

Украінцы прасоўваюцца да райцэнтра Вялікае Салдацкае — курскія паблікі

Ваенкары заклікаюць да эвакуацыі. Што адбываецца на фронце?

У тэлеграм-канале «Суджа родная» з'явілася інфармацыя аб тым, што расійскія войскі канчаткова пакінулі сяло Мартынаўка і вядзецца абстрэл Вялікасалдацкага раёна. Ваенкары заклікаюць насельніцтва раёна эвакуявацца.

Мартынаўка — найбольшы населены пункт між райцэнтрамі Суджа і Вялікае Салдацкае. Яго абаранялі чачэнцы з «Ахмата».

У сваю чаргу, тэлеграм-канал «Рыбар» паведамляе, што па стане на 13 гадзін 21 жніўня, у Курскай вобласці працягваюцца атакі УСУ. Гэта азначае, што ўкраінцы працягваюць ціснуць. Пры найменшым поспеху расійскай арміі «Рыбар» акцэнтаваў бы яго.

The operational situation in the Kursk direction Аператыўнае становішча на Курскім напрамку Оперативная обстановка на Курском направлении
Аператыўная абстаноўка на Курскім напрамку на 21 жніўня па версіі «Рыбара». Крыніца: rybar / Telegram

Калі ў Глушкоўскім раёне пакуль не было заўважана спробаў прасоўвання, то ў Коранеўскім раёне УСУ вядуць наступ на райцэнтр. Баі ідуць таксама ў кірунку Мацвееўкі, Аляксандраўкі і на захад ад Снагасці.

Фота: Генеральны штаб УСУ / Фэйсбук

У Суджанскім раёне, як паведамляе Рыбар, украінскія войскі змаглі прасунуцца на ўсход ад Мартынаўкі.

У той жа час, расійскія войскі працягваць прасоўванне на Пакроўскім напрамку на Данбасе. Як паведамляе Генеральны штаб УСУ, за 20 жніўня тут адбылося 66 баявых сутыкненняў.

На Тарэцкім кірунку за мінулыя суткі пры падтрымцы бамбардзіровачнай і штурмавой авіяцыі расіяне здзейснілі 24 спробы прасунуцца ў раёнах населеных пунктаў Нью-Ёрк, Няліпаўка, Тарэцк і Залізнае.

Наступальна-штурмавыя аперацыі расійскія войскі праводзілі на Харкаўскім, Купянскім, Ліманскім, Сіверскім, Краматорскім напрамках. Генеральны штаб УСУ адзначае актывізацыю ворага на Прыдняпроўскім кірунку.

Каментары6

  • Фітнэс Трэнэр з Адэсы
    21.08.2024
    Запісвайцеся ў мой заградзагон, ў нас тут сппртанскае яднаньне ваяроў
  • Андрусь
    21.08.2024
    Калі ўжо ў рэдакцыі Нашай Нівы засвояць сусветнае правіла, што назвы геаграфічных аб'ектаў не перакладаюцца? Няма ў расіі Вялікага Салдацкага (прынамсі, у Курскай вобласці), там ёсць Бальшое Салдацкае: 51.334431, 35.515706
  • ЭЮЯ
    21.08.2024
    А навошта Наша Ніва аналізуе сітуацыю праз Z-канал Рыбар ? Гэта такі недавер да ўкраінцаў і заходняй аналітыкі, ці гэта адвечны каланіальны сіндром малодшага-вялікага брата ?

Цяпер чытаюць

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя11

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер збіраюцца ва Украіну1

Таццяна Зарэцкая збіралася выступаць на буйной канферэнцыі ў Саудаўскай Аравіі, а пасля знікла з раскладу16

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку7

Жанчыны набралі столькі грыбоў, што з лесу вывозілі канём ВІДЭА8

На Прыпяці злавілі сома вагой 75 кілаграмаў ФОТЫ16

Зноў павялічыліся цэны на паліва2

Тры новыя гатэлі, старажытны бровар і пешаходнае кола. Што новага з'явіцца ў Гродне2

Ліянэль Месі абвясціў пра завяршэнне кар’еры ў зборнай Аргенціны

NASA паспяхова запусціла касмічны тэлескоп Roman, які можа адкрыць новую эру ў даследаванні Сусвету4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя11

31‑гадовы расіянін акруціў 17‑гадовую беларуску. Фінал гісторыі страшны: турма за наркотыкі, смерць дзіцяці, «СВА» і скрадзеныя грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць