Свет

У сербскім горадзе на вакзале абрынуўся бетонны казырок і накрыў дзясяткі людзей

8 чалавек загінулі і не менш за 30 атрымалі раненні з-за абвальвання бетоннага казырка на будынку вакзала ў горадзе Нові-Сад у Сербіі, піша «Радыё Свабода».

Ратавальнікі разбіраюць завал, які ўтварыўся пасля падзення — пад ім яшчэ могуць быць людзі. Міністр унутраных спраў Сербіі заявіў, што выратавальная аперацыя была «надзвычай складанай» і што яна працягнецца яшчэ як мінімум некалькі гадзін. Пад заваламі могуць знаходзіцца яшчэ два чалавекі

Адпраўленне цягнікоў з вакзала прыпынена.

Прэм'ер-міністр Сербіі Мілаш Вучыч заявіў, што гэта «адзін з самых цяжкіх дзён у пасляваеннай гісторыі Нові-Саду». Ён паабяцаў, што прычыны абрынання будуць расследаваныя, а вінаватыя панясуць пакаранне. Генеральная пракуратура Сербіі пачала расследаванне.

Чыгуначны вакзал у Нові-Садзе — буйным горадзе за 70 кіламетрах ад Бялграда, сталіцы аўтаномнага рэгіёна Ваяводзіна, — быў пабудаваны ў 1964 годзе. Нядаўна ён прайшоў капітальны рамонт і быў зноўку адкрыты ў ліпені гэтага года.

Ва ўпраўленні інфраструктуры сербскіх чыгунак удакладнілі, што бетонны навес, які абрынуўся, не быў прадметам рэканструкцыі, рамонт тычыўся даху і фасада пад і над навесам.

Каментары

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Мы свята выконваем тое, што абяцалі амерыканцам8

У Бранскай вобласці ў фуру з беларускім кіроўцам прыляцеў дрон

У Беларусі знялі блакіроўку трафіку з-за мяжы

Мінчанка назвала сына незвычайным імем. Яе Добр у Беларусі адзіны30

ЗША эвакуююць дыпламатаў і перамяшчаюць войскі на Блізкім Усходзе. Трамп разглядае новыя ўдары па Іране1

У Мінску адбудзецца маштабны сход людзей з імем Андрэй4

Беларуская прадпрымальніца прадала вілу ў Юрмале амаль за 7 мільёнаў еўра10

У выніку расійскага ўдару па Кіеве разбураныя некалькі гандлёвых цэнтраў ФОТЫ

Беларуска спрабавала даць хабар кіраўніку расійскай калоніі, каб сына перавялі ў іншы атрад1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь19

Здзелка Трампа з Пуціным: чым за яе могуць заплаціць Украіна і Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць