Грамадства1212

Сэрвісу «Яндэкс.Таксі» пагражаюць блакіроўкай: на АНТ выйшаў разгромны рэпартаж

Папулярны расійскі сэрвіс абвінавацілі ў спрыянні кіроўцам-нелегалам і незаконным падвышэнні цэн.

Фота: av.by

Новы сюжэт пра работу таксі ў Беларусі па новых правілах выйшаў на тэлеканале АНТ. Значная яго частка была прысвечана крытыцы папулярнага ў беларусаў сэрвісу «Яндэкс Go».

З 1 лістапада працаваць у таксі могуць толькі кіроўцы, якія зарэгістраваліся ў рэестры перавозчыкаў. Аднак аўтары сюжэту сцвярджаюць, што «Яндэкс» працягвае даваць заказы нелегальным таксістам. Прычым вадзіцелі расказваюць пра гэта самі ў сацсетках, некаторыя пасля гэтага пазбаўляюцца машын.

Як сцвярджаецца ў сюжэце, у нейкі момант сэрвіс накіраваў усім партнёрам, у тым ліку тым, каго няма ў рэестры, паведамленне «Заказы даступныя — выходзьце на лінію».

З таксістамі, якія вырашылі не рэгістравацца, змагаецца транспартная інспекцыя. Іх знаходзяць рознымі спосабамі. Адзін з іх — афіцыйны. Усе дыспетчары да 10 чысла кожнага месяца павінны перадаваць у інспекцыю інфармацыю аб усіх заказах і іх выкананні. Акрамя таго, шукаюць вадзіцеляў не з рэестра проста на дарозе: адсочваюць па камерах і нумарах.

За нелегальныя перавозкі абяцаюць караць не толькі вадзіцеляў, у якіх могуць забраць аўто, але і дыспетчараў. У сюжэце АНТ гаворыцца, што «Яндэкс Go» наогул могуць заблакаваць, калі выявяць, што сэрвіс супрацоўнічае з таксістамі-нелегаламі.

Яшчэ адна прэтэнзія да «Яндэксу» — цэнаўтварэнне. Тэлеканал абвінавачвае сэрвіс у нядобрасумленнай канкурэнцыі і манапалізацыі рынку. Аўтары сюжэту лічаць, што «Яндэкс» захапіў рынак дзякуючы таму, што зніжаў цэны на паслугі, а страты кампенсаваў за свой кошт. Гучаць у сюжэце і абвінавачванні ў недаплаце падаткаў і збораў — з вуснаў дырэктара неназванай транспартнай кампаніі, гэта значыць канкурэнта «Яндэкса».

Як сцвярджаецца ў сюжэце, захапіўшы рынак, «Яндэкс» падняў тарыфы, чым выклікаў незадаволенасць карыстальнікаў. Аўтары заявілі, што ў Беларусі заканадаўча ўрэгуляваныя правілы ўстаноўкі тарыфаў таксі па кіламетражы і часе, таму, маўляў, павышэнне коштаў не абгрунтавана. У эфіры гучыць фраза «Час плаціць па рэальных цэнах».

Тлумачэнні сэрвісу, што пасля ўвядзення рэестра стала менш кіроўцаў, і гэта пацягнула за сабой рост цэн, аўтары сюжэту адкідаюць. Паводле звестак транспартнай інспекцыі, у Гродзенскай, Брэсцкай і Мінскай абласцях усе вадзіцелі «Яндэкса» зарэгістраваліся ў рэестры, у Мінскім раёне ў цені засталіся 6% вадзіцеляў.

Але пры гэтым аўтары прызнаюць, што ў сталіцы таксісты рэгіструюцца неахвотна. Ды і МАРГ, па сцвярджэнні саміх супрацоўнікаў АНТ, пракаментаваць цэнаўтварэнні ў «Яндэксе» не гатовы.

У заключэнне, аўтар сюжэту Аляксандр Плескач праверыў вядомы лайфхак: замовіў дастаўку партфеля, але разам з чалавекам — так атрымліваецца танней, чым таксі. Кіроўца пагадзіўся выканаць замову і пралічыўся: супрацоўнік АНТ праводзіў эксперымент разам з транспартнай інспекцыяй. У выніку, як сцвярджаецца, у кіроўцы канфіскавалі аўтамабіль.

Каментары12

  • Камунальны Транспарт Аўтобус Трамвай
    01.12.2024
    Ах ты расейскі бот ацаб, гэтыя агрэгатары перавозак несумленна дэмпінгуюць нас
  • Ўрбаніст
    01.12.2024
    Канешне трэба ад асабістага транспарту адмаўляцца, прагрэсыўна езьдзіць на камунальным муніцыпальным
  • Абрабаваў на разьвітаньне
    01.12.2024
    Паклікаў хеўру і ў фраера адціснуў бляху

Цяпер чытаюць

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club8

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

Два беларускія нобелеўскія лаўрэаты сустрэліся ў Варшаве ФОТАФАКТ5

Прэзідэнцкі спартыўны клуб Дзмітрыя Лукашэнкі стварыў мерч для беларускіх ВНУ2

«Я не ведаю нічога больш страшнага, чым каханне». Пра што гаварыла Алексіевіч на Maldzis Фэсце16

Кароткі дамен Telegram перастаў працаваць па ўсім свеце4

У Беларусь вернецца карціна мастака Парыжскай школы Якава Балглея3

Месца памерлага сенатара Ліндсі Грэма ў Сенаце ЗША зойме яго сястра

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі11

Збой на БЧ: цягнікі з Полацка і Брэста затрымліваюцца на некалькі гадзін3

ФСБ абвінаваціла рэпера Kyivstoner у падрыхтоўцы атакі беспілотнікаў на прадпрыемства ў Падмаскоўі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club8

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць