Грамадства11

Таксі ў Беларусі пачынаюць працаваць па новых правілах

У аўтамабільных кампаній, якія перавозяць пасажыраў на нерэгулярнай аснове, было тры месяцы на пераафармленне неабходных дакументаў.

У Беларусі з 1 лістапада пачаў дзейнічаць рэестр аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярным злучэнні, піша «Спутнік».

Унесці звесткі пра транспартныя сродкі (аўтобусы і аўтамабілі таксі), кіроўцаў і дыспетчараў у адзіную базу даных перавозчыкі маглі на працягу трох месяцаў, пачынаючы з 1 жніўня.

Тыя, хто не здолеў гэта зрабіць да 1 лістапада, афіцыйна працаваць не змогуць. Унясенне ў рэестр перавозчыкаў-«нерэгуляраў» будзе адбывацца і пасля 1 лістапада, аднак гэтая працэдура стане ўжо платнай.

Кампаніі, якія будуць працаваць не па правілах (гэта значыць без унясення інфармацыі ў рэестр), рызыкуюць сваімі транспартнымі сродкамі: у такім выпадку дзяржава мае права канфіскоўваць аўтобус або легкавы аўтамабіль. Акрамя з’яўлення рэестра для «нерэгуляраў», цяперашняя рэформа прадугледжвае таксама абавязковую наяўнасць камер відэаназірання (рэгістратараў) у салоне транспартнага сродку — на выпадак канфліктных сітуацый.

Цэны ў таксі не павысяцца?

Як раней паведамілі ў Мінтрансе, павышэння тарыфаў у таксі з 1 лістапада ў сувязі з фарміраваннем рэестра не плануецца. Там нагадалі, што працу па рэгуляванні цэн праводзіць МАРГ. Любая факты, якія ўплываюць на антыманапольнае заканадаўства і парушэнне правоў спажыўцоў, будуць ліквідаваны.

Разам з тым, самі кіроўцы і пасажыры лічаць, што цэны ў бліжэйшы час на паслугі будуць павялічвацца.

Каментары1

  • Шустры
    01.11.2024
    Па Мiнску ýжо рванулi цэны ý 1,7-2,5 разы ý параýнаннi з сярэдзiнай лета. Ужо! Раней таксоýка, якая была адносна даступна, зараз лёгка 50 р. эканом класам выйдзе i падумаеш ехаць цi не, калi ý лiпенi 12-18 р. такi ж маршрут выходзiý. А 50 р. гэта для кагосцi 50-100% дзённага заробку пасля налогаý. Раней можна было за гэтыя грошы i на таксi, i на кiно з дзяýчынай заставалася. Даныя дзе ý Беларусi даволi таннае таксi па ýсялякiм там рэйтынгам афiцыйна неактуальныя, ужо 2-i месяц як мiнiмум! Можа гэта i часткова як следства манаполii расейскага Яндэкса, але маем што маем.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка128

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць