Здароўе

Для большасці людзей пратэінавыя дабаўкі непатрэбныя. Але ў некаторых выпадках яны карысныя

Вось што трэба ведаць аб пратэінавым парашку і дабаўках на яго аснове, а тым ліку аб прадуктах, узбагачаных пратэінам.

Protein Powder пратэінавы парашок протеин
Фота: Anna Blazhuk / Getty Images

Пратэін, ці бялок — гэта пажыўнае рэчыва, неабходнае для нармальнага функцыянавання арганізма. Ён важны будаўнічы матэрыял для клетак, тканак і органаў, а таксама адыгрывае ключавую ролю ў фармаванні мускулаў, умацаванні костак, падтрымцы імуннай сістэмы і ўзроўню гармонаў.

У форме парашку пратэін часта выкарыстоўваецца ў якасці дадатковай крыніцы бялку. Але ці сапраўды нам неабходная гэтая харчовая дабаўка? У гэтым паспрабавала разабрацца журналістка The New York Times.

Для людзей, якія вядуць звычайны лад жыцця, рэкамендуецца ўжываць каля 0,8 грам бялку на 1 кілаграм масы цела ў дзень. Напрыклад, для чалавека вагой 80 кілаграм трэба прыкладна 64 г бялка ў дзень, падлеткам — 1,2-1,6 грам на кілаграм вагі ў суткі.

Як адзначаюць нутрыцыёлагі, пераважная большасць насельніцтва атрымлівае дастатковую колькасць бялку з прадуктаў. Найлепшыя яго крыніцы — гэта мяса, у тым ліку курыца, а таксама рыба, ёгурт, тварог, яйкі, арэхі, бабы і сачавіца. Гэтыя прадукты заадно таксама забяспечваюць шырокі спектр іншых карысных рэчываў: вітаміны, мінералы, клятчатка, здаровыя тлушчы і раслінныя злучэнні.

Па словах спецыялістаў, залішняе спажыванне бялку не прыносіць карысці, паколькі арганізм не можа яго «захаваць» для будучага выкарыстання. Ён будзе расшчапляцца ныркамі і ператварацца ў калорыі, якія могуць быць выкарыстаныя неадкладна, ці канвертавацца ў тлушчавую тканку.

Для людзей з захворваннямі нырак гэта асабліва важна, бо перапрацоўка вялікай колькасці бялку можа стварыць дадатковую нагрузку.

Каму можа быць карысны пратэінавы парашок?

Як сцвярджаюць эксперты, пратэінавы парашок можа быць карысны для пэўных катэгорый людзей.

Гэта датычыць, напрыклад, пацыентаў з ракам, у якіх зніжаны апетыт, або людзей, якія аднаўляюцца пасля сур'ёзных аперацый на страўнікава-кішэчным тракце і могуць спажываць толькі вадкасці ці невялікія порцыі ежы.

Даследаванні сведчаць, што пажылыя людзі могуць атрымаць карысць ад павелічэння спажывання бялку на 50%.

Людзі старэйшага веку маюць патрэбу ў меншай колькасці калорый і часта не маюць апетыту. У выніку прыкладна палова жанчын і траціна мужчын старэйшых за 71 год у ЗША не дасягаюць рэкамендаванага ўзроўню спажывання бялку, што павялічвае рызыку страты мышачнай масы і можа ў сваю чаргу прывесці да падзенняў і пераломаў костак.

Пратэінавы парашок пажылыя могуць дадаваць у аўсянку ці ёгурт, каб забяспечыць сябе неабходнай колькасцю бялку.

Даследаванні дэманструюць, што пратэінавы парашок можа дапамагчы павялічыць мышачную масу і сілу. Нягледзячы на тое, што бялок са звычайнай ежы можа быць такім жа эфектыўным, шматлікія спартсмены выбіраюць пратэінавы парашок з-за яго зручнасці.

Тым не менш, важна памятаць, што спажыванне бялку не азначае, што ён аўтаматычна ператворыцца ў мышцы. Для гэтага неабходная правільна арганізаваная праграма сілавых трэніровак, а таксама дадатковая колькасць калорый.

Акрамя таго, арганізм не можа выкарыстоўваць больш за 20—40 грамаў бялку за адзін прыём ежы для пабудовы мускулаў. 

Якія недахопы ў пратэінавых парашкоў?

Эксперты адзначаюць, што існуюць некаторыя патэнцыйныя рызыкі пры выкарыстанні пратэінавых парашкоў.

З-за таго, што іх большасць класіфікуюцца як харчовыя дабаўкі, яны не падлягаюць строгаму кантролю з боку спецыяльных наглядных органаў. Гэта азначае, што яны могуць не ўтрымліваць пазначаную колькасць бялку, а ў некаторых выпадках мець у сваім складзе шкодныя дабаўкі.

Хаця большасць бялковых парашкоў лічацца бяспечнымі, эксперты раяць выбіраць тыя, якія маюць сертыфікаты ад незалежных лабараторый.

Трэба таксама памятаць, што пратэінавыя парашкі — гэта ўльтраапрацаваныя прадукты, і іх інгрэдыенты могуць выклікаць праблемы са здароўем.

Яны могуць утрымліваць дададзены цукар ці штучныя падсаладжальнікі, якія, паводле некаторых даследаванняў, могуць выклікаць сардэчна-сасудзістыя захворванні, дыябет 2 тыпу і змены ў мікрабіёме.

Таксама ў некаторых парашках могуць прысутнічаць эмульгатары, такія як лецыцін або ксантанавая камедзь, якія, як паказалі даследаванні, могуць павялічваць запаленне ў кішэчніку.

Як тлумачаць эксперты, для людзей з медыцынскімі паказаннямі пратэінавы парашок прынясе больш карысці, чым шкоды. Аднак для астатніх недастаткова звестак пра доўгатэрміновыя рызыкі, каб дакладна сцвярджаць, што яны не павялічваюць імавернасць хранічных захворванняў.

Які пратэінавы парашок выбраць

Эксперты адзначаюць, што сыроватачны бялок, які атрымліваецца з малака, лепш за ўсё ператраўліваецца і з'яўляецца «паўнавартасным», бо ўтрымлівае дастатковую колькасць дзевяці незаменных амінакіслот. Раслінныя бялкі, такія як гарохавы, соевы і рысавы, таксама эфектыўныя для нарошчвання цягліц, хоць яны могуць быць крыху менш поўнымі па амінакіслотах.

Аднак пры выбары больш важна выбраць парашок з мінімальнай колькасцю непатрэбных дабавак, такіх, як дададзены цукар, вітаміны і мінералы, якія перавышаюць рэкамендаваную сутачную норму. Лепш прытрымлівацца прынцыпу «чым прасцейшы, тым лепшы».

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто цяпер прапісаны ў афіцыйнай рэзідэнцыі Дразды разам з Лукашэнкам?17

Хто цяпер прапісаны ў афіцыйнай рэзідэнцыі Дразды разам з Лукашэнкам?

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчук Жэрар, камандзір падраздзялення «Тур», расказаў, як аднойчы ледзь не загінуў пад Мікалаевам, а другі раз — пад Бахмутам2

Рыэлтарка з Томска расказала пра «бізнэс-план», як жанчыне хутка набыць кватэру. Z-супольнасць у абурэнні14

На сайце МУС ужо нельга праверыць забарону на выезд з Беларусі4

«Людзі павінны цікавіцца палітыкай». Чатыры гісторыі пра Лукашэнку, Рычарда Пайпса, савецкага разведчыка і веру ў свой народ5

Працоўную групу КР па сітуацыі са знікненнем Анжалікі Мельнікавай узначаліў былы работнік офіса Васкрасенскага5

Германія вырашыла пакінуць гісторыю ў мінулым і рыхтавацца да вайны3

Арыштавалі ў Польшчы і дэпартавалі ў Кіеў украінскага палітолага, пастаяннага ўдзельніка расійскіх прапагандысцкіх шоу5

З'явіўся ўказ аб стварэнні сеткі сувязі па тэхналогіі 5G2

Навіна пра эвакуацыю Бондаравай — першакрасавіцкі жарт17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто цяпер прапісаны ў афіцыйнай рэзідэнцыі Дразды разам з Лукашэнкам?17

Хто цяпер прапісаны ў афіцыйнай рэзідэнцыі Дразды разам з Лукашэнкам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць