Свет77

Пуцін прыдумаў экзатычную версію, чаму ў 2022 годзе прыняў рашэнне адступіць ад Кіева

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін у інтэрв'ю прапагандысту Паўлу Зарубіну расказаў, чаму амаль тры гады таму, вясной 2022 года, было прынята рашэнне адвесці расійскія войскі ад Кіева, сканцэнтраваўшыся на баявых дзеяннях на ўсходзе і поўдні Украіны. Прычына ж, вядома, у бязмежным расійскім гуманізме. 

Уладзімір Пуцін з Сяргеем Шайгу, які ў сакавіку 2022 года быў міністрам абароны Расіі. Фота: AP

Як сцвярджае Пуцін, на фоне расійска-ўкраінскіх перамоў, якія ў той час вяліся ў Стамбуле, некаторыя еўрапейскія лідары ў размове з ім нібыта сказалі, што, маўляў, Украіне немагчыма падпісваць мірную дамову «з пісталетам каля скроні», і дзеля таго прапанавалі адвесці расійскія войскі ад Кіева. 

Як ні дзіўна, такая аргументацыя нібыта падалася Пуціну пераканаўчай і ён вырашыў да яе прыслухацца:

«Было ясна, што падман цалкам магчымы. Так дзесяцігоддзямі Расію падманвалі. Тым не менш, з меркаванняў недапушчэння кровапраліцця, вайны сур'ёзнай, мы ўсё ж такі на гэта пагадзіліся і ў канцы сакавіка пачалі вывад войскаў з-пад Кіева», — заявіў Пуцін.

На самай справе няма сумневаў, што сапраўднай прычынай адводу войскаў з-пад Кіева стаў відавочны правал планаў узяць яго «за тры дні» і банальная няздольнасць расійскай арміі весці баявыя дзеянні адразу на многіх кірунках. Дзеля таго і было вырашана ахвяраваць найменш перспектыўным — паўночным. На гэтым кірунку, дарэчы, расійскія войскі наступалі з тэрыторыі Беларусі, дадзенай у якасці плацдарму Аляксандрам Лукашэнкам. Праз тэрыторыю Беларусі войскі адтуль і выводзіліся. 

Тэму свайго спецыфічнага міралюбства Пуцін працягнуў і ў іншым месцы. Маўляў, Масква прапаноўвала Кіеву «пайсці» з самаабвешчаных «ЛНР» і «ДНР», і тады б, як сцвярджае расійскі прэзідэнт, баявых дзеянняў і не было б.

«Перамовы, уласна, у нас пачаліся адразу ж пасля пачатку СВА [так у Расіі называюць развязаную Крамлём вайну ва Украіне]. Першапачаткова мы сказалі тагачаснаму ўкраінскаму кіраўніцтву: людзі ў ЛНР і ДНР не хочуць быць у складзе Украіны. Выйдзіце адтуль, і ўсё, на гэтым усё скончыцца. Ніякіх баявых дзеянняў, ніякай вайны».

Што да таго, каб перамаўляцца з Украінай цяпер, то Пуцін сцвярджае, што Зяленскі нібыта «нават ва ўмовах ваеннага становішча «на перамовах» не можа нічога падпісваць у сілу сваёй нелегітымнасці». Бо, маўляў, тэрмін ягоных паўнамоцтваў скончыўся.

Для таго ж, каб спыніць вайну, Захаду нібыта дастаткова перастаць падтрымліваць Украіну. Без яго дапамогі, маўляў, «усё скончыцца праз месяц-паўтара-два».

Каментары7

  • Жвір
    28.01.2025
    Насамрэч яму шаман параіў адыйсьці ад Кіева,.. а шаману дýхі параілі.
  • a.hto.tam.idze
    28.01.2025
    Літаральна, так усё і было. Таксама, Чарнаморскі флот патапілі самі, каб украінцам крыўдна не была, што ў іх у ваенна-марскіх сіл няма.
  • Andrew
    28.01.2025
    Прикольно когда диктатор-фашист начинает рассуждать о легитимности Зеленского 😁 Кстати, странно что он еврея Зеленского не обвинил в нацизме

Цяпер чытаюць

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»4

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Усе навіны →
Усе навіны

Мацкевіч лічыць, што Офіс Ціханоўскай падарваў свой аўтарытэт тым, што не ўдзельнічаў у яго гульні32

ЗША ўвялі санкцыі супраць беларуса — Махамеда Алі Талібава4

Коля Лукашэнка сядзеў побач з бацькам і Пуціным на Краснай плошчы21

352 тысячы загінулых расійскіх вайскоўцаў — новая ацэнка страт за чатыры гады поўнамаштабнай вайны10

Аўтобусны перавозчык рэкламуе туры з Мінска ў Крым з прыемнай зніжкай. Каментатары ацанілі3

Ціханоўская: Сэнс сённяшняй даты не ў парадах і вайсковай тэхніцы на вуліцах10

Хакеры з Беларусі ўзламалі сетку польскіх медлабараторый2

Новая мода — «вушы эльфа». Што гэтае такое, як выглядае і як таго дасягнуць3

Трамп выказаў гатоўнасць накіраваць дэлегацыю ў Маскву для перамоваў па Украіне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»4

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць