Свет

Брытанія можа адправіць войскі ва Украіну для падтрымання міру

Брытанія гатовая, калі спатрэбіцца, адправіць сваіх вайскоўцаў ва Украіну для забеспячэння выканання мірнага пагаднення, заявіў прэм’ер-міністр краіны Кір Стармер, піша Бі-бі-сі.

Кір Стармер. Фота: Frank Augstein / AP

Гэта першы раз, калі брытанскі прэм’ер афіцыйна заяўляе пра магчымасць размяшчэння брытанскіх міратворцаў ва Украіне. Артыкул выйшаў напярэдадні сустрэчы еўрапейскіх лідараў у Парыжы, якая адбудзецца ў панядзелак.

«Брытанія гатовая адыграць вядучую ролю ў паскарэнні працы над гарантыямі бяспекі для Ўкраіны. Гэта ўключае далейшую падтрымку Узброеных сіл Украіны, на якую Вялікабрытанія ўжо вылучыла 3 мільярды фунтаў стэрлінгаў на год як мінімум да 2030-га. Гэта таксама азначае гатоўнасць і жаданне ўнесці свой уклад у гарантаванне бяспекі Украіны праз увядзенне нашых уласных войскаў, калі гэта будзе неабходна», — сказаў Стармер.

Прэм’ер прызнаў, што адчувае адказнасць за патэнцыйную рызыку для брытанскіх вайскоўцаў, аднак дапамога Украіне, паводле яго, дапаможа ўмацаваць бяспеку самой Брытаніі і ўсяго еўрапейскага кантыненту.

«Завяршэнне гэтай вайны, калі яно адбудзецца, ня можа стаць толькі часовай перадышкай перад тым, як Пуцін зноў нападзе,» — дадаў Стармер.

Раней Стармер толькі намякаў на магчымасць удзелу брытанскіх войскаў у міратворчай місіі пасля заканчэння баявых дзеянняў. У панядзелак ён возьме ўдзел у сустрэчы еўрапейскіх лідараў у Парыжы, дзе будзе абмяркоўвацца ўрэгуляваньне вайны ва Украіне.

Паралельна ў Саудаўскай Аравіі ідзе падрыхтоўка да сустрэчы афіцыйных асобаў Расіі і ЗША, на якой будуць абмяркоўвацца мірнае ўрэгуляванне і сустрэча Дональда Трампа з Уладзімірам Пуціным.

Першая сустрэча дэлегацый у Эр-Рыядзе пройдзе ў аўторак.

Ад ЗША ў перамовах возьмуць удзел: дзяржсакратар Марка Рубіа, дарадца прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Майкл Уолц, спецпасланнік па Блізкім Усходзе Стыв Уіткоф

Афіцыйна гэта не аб’яўлена, але крыніцы паведамляюць, што дэлегацыю можа ўзначаліць міністар замежных спраў Сяргей Лаўроў. Таксама магчымы ўдзел: памочніка Пуціна Юрыя Ушакова, дырэктара Службы знешняй разведкі Сяргея Нарышкіна

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Паўднёвая Карэя адклікае пасла з Украіны6

Расія ўдарыла па рэйсавых аўтобусах у Краматорску. Загінулі 12 чалавек2

Гомельскі ўніверсітэт паказаў фота з меркаванага сакрэтнага вайсковага гарадка1

Літва прыцягнула армію да аховы мяжы з Калінінградскай вобласцю2

«Усе засталіся ў лесе. Усе загінулі». Беларус пайшоў ваяваць за Расію, бо на заводзе не было працы, і трапіў у палон10

Казімір Малевіч, Алесь Адамовіч, Мірскі замак. Якія манеты Нацбанк выпусціць у 2027 годзе?1

Былога беларускага міліцыянера злавілі ў Бельгіі пры спробе рабавання крамы6

«Зняволеныя кажуць яму: Схадзі пачытай на Tut.by». Як адбывае тэрмін следчы, які закрыў партал Tut.by2

Пракрамлёўскую актывістку ў Латвіі асудзілі на шэсць гадоў за данат 43 еўра расійскім вайскоўцам. Яго дапамагла зрабіць беларуска17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць