Грамадства4444

«Супраць рэжыму мусіць быць поўная блакада». Паліна Шарэнда-Панасюк выступіла з вострай прамовай у Еўрапарламенце

У французскім Страсбургу 11 сакавіка адбылася адмысловая пленарная сесія Еўрапарламенту, прысвечаная Міжнароднаму дню жанчын. Перад прыблізна 700 парламентарыямі выступілі Святлана Ціханоўская і нядаўна вызваленая былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк. Прамова Шарэнды-Панасюк была вельмі вострай і цвёрдай, піша «Белсат».

Паліна Шарэнда-Панасюк на трыбуне Еўрапарламента. Скрыншот з відэа

Паліна Шарэнда-Панасюк сказала ў сваёй прамове, што яна чатыры гады была закладніцай рэжыму Лукашэнкі і «прайшла праз пекла турмаў дыктатара, які ў нязменным выглядзе захаваў метады фізічнага і псіхічнага вынішчэння сталінскага ГУЛАГу».

«Чатыры гады поўнай ізаляцыі ад свету, ад дзяцей і родных. Чатыры гады адзіночных камераў, перасыльных вагонаў, 270 дзён ШІЗА — месцаў ізаляцыі і катаванняў. Але я вытрымала і выйшла на свабоду».

Былая палітзняволеная падкрэсліла, што цяпер на волі ў тым ліку дзякуючы прынцыповай пазіцыі дэпутатаў Еўрапарламента. Яна асобна падзякавала прэзідэнтцы Еўрапарламента Раберце Метсола за ўсе захады, зробленыя дзеля яе, Паліны, вызвалення. Метсола падчас зняволення Паліны Шарэнды-Панасюк была яе еўрапейскай «хроснай».

Паліна нагадала, што за кратамі ўсё яшчэ застаюцца тысячы іншых палітвязняў, сярод якіх — яе паплечнікі з руху «Еўрапейская Беларусь»: Яўген Афнагель, Максім Вінярскі, Андрэй Войніч, Павел Юхневіч.

«Шмат пра каго з палітвязняў няма звестак ужо больш за два гады, як пра аднаго з лідараў беларускай нацыі Міколу Статкевіча. Невядома, ці ўвогуле жывы ён. Катастрафічнае становішча ў жанчын-палітзняволеных: Вікторыі Кульшы, Алены Гнаук, Вольгі Маёравай. Я вельмі трывожуся за іхняе жыццё», — казала Паліна Шарэнда-Панасюк.

Былая палітзняволеная заклікала не верыць беларускім уладам, што палітвязні нібыта выпускаюцца праз гуманізм.

«Не. З людзей катаваннямі выбіваюць прашэнні да Лукашэнкі аб памілаванні, прымушаюць даваць «пакаянныя» інтэрв’ю і падпісваць паперы пра супрацу з КДБ. Людзей калечаць, шантажуюць, пагражаюць ціскам на сваякоў, забіраюць дзяцей і маёмасць. Сотні тысяч беларусаў пад пагрозай новых рэпрэсіяў былі вымушаныя ўцякаць з краіны», — казала жанчына.

Паліна Шарэнда-Панасюк заклікала Еўрапарламент да ўзмацнення рэальнага ціску на рэжым, не толькі праз увядзенне новых санкцыяў і дасканалага кантролю над іх ажыццяўленнем:

«Супраць рэжыму Лукашэнкі мусяць быць уведзеныя поўная блакада і гандлёвае эмбарга. Праз канцлагер пад назваю Беларусь не павінна быць аніякага транзіту тавараў, што ідуць у Еўропу з Кітаю і іншых краінаў Усходу. Рэжым павінен зрабіцца поўным ізгоем у палітычным, эканамічным і спартыўным плане».

«Без вольнай Беларусі існаванне свабоды і дэмакратыі ў Еўропе заўжды будзе пад пагрозаю, у тым ліку расійскай агрэсіі. Таксама перамога ва Украіне не будзе магчымай і поўнай без свабоднай Беларусі. […] Мы змагаемся за тыя каштоўнасці, на якіх заснаваны Еўрасаюз. У гэтай барацьбе нам патрэбная ваша дапамога», — падсумавала сказанае Шарэнда-Панасюк.

Каментары44

  • Пыл
    11.03.2025
    Каб было разуменне, што такое гэты псеўда-Парламент: [Рэд. выдалена]
    Туды высылаюць фрыкаў і пенсаў чыноўнікаў, непатрэбных на радзіме. Ніякіх рашэнняў там не прымаецца!
    Гэта менавіта адтуль нам вешаюць лухту пра вялікую занепакоенасць, каб "незалежныя" СМІ нас супакойвалі. Справы робяцца кожнай краінай, як ім трэба.
    Каб блакаваць Беларусь, дастаткова проста дамовіцца з Польшчай і Літвой - УСЁ. Але яны не пойдуць на гэта, бо грошы ня маюць паху!

    [Зрэдагавана]
  • Дон
    11.03.2025
    Еўрасаюзу - гэта ўсё да аднаго места. Трэба Паліне ехаць да Дональда, ён ужо астанаўлівая вайну ва Ўкраіне.
  • Васіль
    11.03.2025
    Якія санкцыі прывялі да вызваленьня Шарэнды-Панасюк?

Цяпер чытаюць

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі3

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі

Усе навіны →
Усе навіны

Турыст прабег вакол Нарачы 56 кіламетраў — і спазніўся на апошні аўтобус2

У Беларусі прадаюць дзверы ў выглядзе айфона з трыма фальшывымі камерамі1

Трамп абвясціў Армузскі праліў тэрыторыяй ЗША14

Кватэру двойчы Героя Савецкага Саюза Леаніда Бяды прадаюць у Мінску. Колькі просяць?2

Наста Лойка: КДБ топіць, каб людзі заставаліся, МУС — каб з’язджалі9

Затрыманая ў Расіі беларуска патлумачыла, што знаходзіцца па-за юрысдыкцыяй Расіі і зямных законаў1

У Горацкім раёне аўтакран знёс Volkswagen з дарогі і перакуліўся на яго

У Латвіі знеслі дом Міхаіла Задорнава14

Арцём Шрайбман назваў сваю самую вялікую памылку як аналітыка35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі3

Стваральніца сеткі кафэ Myloverberry распавяла, як разам з мужам загнала паспяховы бізнэс у даўгі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць