Грамадства55

Шарэнда-Панасюк патлумачыла, чаму ў зняволенні адмаўлялася ад тэлефонных званкоў дадому

«Я разумела, што для гэтай сістэмы гэта будзе проста дадатковая нагода для ціску», — кажа былая палітзняволеная.

Паліна Шарэнда-Панасюк Polina Sharenda-Panasyuk Полина Шаренда-Понасюк
Паліна Шарэнда-Панасюк. Скрын відэа: malina_by / YouTube

У новым выпуску ток-шоу «Жыццё-маліна» Паліна Шарэнда-Панасюк заўважыла, што для яе эмацыйна цяжкім стаў момант тэлефоннай размовы з маці ў дзень вызвалення. Гэта была першая тэлефонная размова за ўсе гады зняволення, бо жанчына прынцыпова адмаўлялася ад тэлефонных званкоў і спатканняў.

«Я разумела, што для сістэмы гэта будзе проста дадатковая нагода неяк шантажаваць, рабіць ціск, не даючы [патэлефанаваць ці сустрэцца], што яны і робяць з іншымі палітвязнямі. Таму я прынцыпова ад гэтага ўсяго адмаўлялася, не даючы ім такога рычага для ціску на мяне».

Паліна згадвае, што тэлефонны званок да яе маці арганізавала адміністрацыя калоніі: «У мяне не было ніякай тэлефоннай карткі. Яны знайшлі нейкую картку і далі проста патэлефанаваць маці: што ўсё, я выходжу а такой-та гадзіне. Прыязджайце, сустракайце.

Я расплакалася, маці расплакалася. Тады проста разумееш, што напэўна, усё ўжо. Калі далі патэлефанаваць, [значыць], усё ж я выходжу».

Каментары5

  • Acab
    23.02.2025
    Я Б моцна не выказваўся наконт спадарыні Паліны, каб ёй стала сумленьня і мудрасьці маўчаць. нявінна пакутавала, няхай і зламалася, але ад звычайнага чалавека нельга вымагаць гэройства
    Не, не маўчыць, пнецца ў дамкі, ці сыстэма дапамогі ахвярам рэжыму так выбудаваная, што мусіць падграваць грантапераразьмеркавальнікам Мабыць і адно, і другое
    Так вось, як вы думаеце, чаго падлукашэнкі выпусьцілі спадарыню Паліну? Лічыце, там такія дурні, што павяліся на падпісаную супрацу пад мянушкай Эдэльвэйз, меркавалі, што спадарыня Паліна калябаравацьме зь імі? Не, сьвядома яна не дапамагацьме падлукашэнкам, калі ня мае фізычнае залежнасьці ад іх (яекую мела, калі шыла ментаўскія строі дзеля кіна)
    Падлукашэнкі ўбачылі ў спадарыні Паліне патэнцыял спадарыніНадзеі Саўчанкі Сваёй апантанасьцю актывізмам памножанымі на недаляглядную эклектычнасьць, яна так нашкоддзіць супраціву рэжыму, што азаравы з гаюнамі і сьветакабінетамі і марыць не маглі
  • Яна Заслугоўвае на Спакой
    23.02.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Woodoo Cult
    23.02.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць