Свет1111

У Маскве выкралі і пабілі бацьку падлетка, чыё цела выставілі напаказ на плошчы ў Чачні

17-гадовага Эскерхана Хумашава застрэлілі, калі ён напаў на пост ДПС. Пасля гэтага Рамзан Кадыраў пачаў пагражаць яго сваякам.

У Маскве выкралі 45-гадовага Эльдара Хумашава — бацьку падлетка, якога забілі ў Чачні.

Мужчыну вывезлі ў рэгіён і жорстка збілі, піша The Insider са спасылкай на праваабаронцаў з Vayfond Association. Паведамляецца, што Хумашава, які не жыў з сынам, збілі — у яго зламаныя рукі, ногі і рэбры. Зараз ён знаходзіцца ў цяжкім стане.

17-гадовы Эскерхан Хумашаў напаў з нажом на пост ДПС у Ачхой-Мартане вечарам 7 красавіка. Міліцыянеры застрэлілі яго на месцы. Падлетку было 17 гадоў. Паводле звестак выдання «7x7», прычынай нападу стаў канфлікт з адным з сілавікоў — той рэгулярна прыніжаў і абражаў юнака.

Паведамлялася, што сілавік — былы ўдзельнік вайны супраць Украіны, але пацвердзіць гэтую інфармацыю пакуль не ўдалося. Паводле звестак СМІ, Хумашаў хацеў адпомсціць крыўдзіцелю, але праз памылку параніў нажом ягонага падначаленага Рамзана Дубаева, які ў выніку загінуў.

Пасля здарэння кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў стаў пагражаць сям'і Хумашава: іх паабяцалі выслаць з рэспублікі і пазбавіць маёмасці. 9 красавіка на цэнтральнай плошчы Ачхой-Мартана быў арганізаваны мітынг, на які сагналі бюджэтнікаў і нават школьнікаў. У роліках відаць, што цела падлетка паклалі на асфальт перад сабранымі, яно заставалася там і пасля таго, як натоўп разышоўся, міма проста ездзілі аўтамабілі.

На мітынгу арганізатарамі нападу на пост ДПС назвалі прадстаўнікоў апазіцыйнага чачэнскім уладам канала Niyso, а куратарам аперацыі — супрацоўніка ўкраінскіх спецслужбаў.

10 красавіка Niyso напісаў, што сілавікі затрымалі ўсіх сваякоў нападніка, у тым ліку яго непаўналетніх стрыечных братоў. Акрамя таго, невядомыя выкралі сваякоў некаторых публічных удзельнікаў гэтага праекта. Сярод выкрадзеных 73-гадовы мужчына.

У Крамлі робяць выгляд, што сведчанні пра тое, што адбываецца ў Чачні, могуць быць ненадзейнымі. Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў назваў крыніцы інфармацыі «не заслугоўваючымі даверу», нягледзячы на тое, што як мінімум лакацыя з ролікаў з целам лёгка пацвярджаецца, фатаграфіі гэтага месца ёсць нават на сайце «Единой России». Выкраданне і збіццё чалавека ў Маскве Пяскоў пакуль увогуле не каментаваў.

Каментары11

  • скрепы России
    11.04.2025
    Вперёд в каменный век и скрепам !
  • Варвары
    11.04.2025
    Союзное государство с этими? Нет, Саша, идитынахер.
  • Новое мраковекие
    11.04.2025
    Что Чечня, что Москва, теперь это одна дикая азиатчина.

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць