Свет44

17-гадовы Адам Кадыраў стаў куратарам МУС па Чачні

17-гадовы Адам Кадыраў стаў куратарам МУС па Чачні. Пра гэта было абвешчана на нарадзе 31 сакавіка.

Ахмат Кадыраў. Фота: тэлеграм-канал Рамзана Кадырава

 Кіраўнік МУС Аслан Ірасханаў адзначыў, што рашэнне прынята па даручэнні Рамзана Кадырава. Пасля прадстаўлення калектыву МУС сын кіраўніка Чачні ўручыў медалі Героя Чачні васьмі «асабліва вызначаным супрацоўнікам».

Адам Кадыраў займае пасаду начальніка аддзела бяспекі свайго бацькі і з’яўляецца куратарам батальёна імя шэйха Мансура. Яму таксама было прысвоена званне Героя Чачні і ён унесены ў Кнігу рэкордаў Расіі (як самы малады начальнік службы бяспекі кіраўніка суб’екта Расіі).

Дзеці і сваякі Кадырава рэгулярна прызначаюцца на высокія пасады. Яшчэ адзін сын Рамзана Кадырава, Ахмат, летась заняў пасаду міністра спорту. Яго дачка Хадзіжат у лютым 2024 года была прызначана першым намеснікам кіраўніка адміністрацыі кіраўніка Чачні. Яшчэ адна яго дачка, Хутмат Кадырава, курыруе сферу аховы здароўя, нагадвае «Настоящее время».

Каментары4

  • 130369
    01.04.2025
    Неофеодолизм
  • шта
    01.04.2025
    [Рэд. выдалена]
  • даведка
    01.04.2025
    Куратор в республике МВД, а закончит, как Виктор, генералом где-нибудь в спорте.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў. Падчас пратэстаў у Брэсце ён патрабаваў ад уладаў выпусціць вязняў2

Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва

Маладога юрыста Міраслава Бандарэнку асудзілі за палітыку і аб’явілі «тэрарыстам»2

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць