Свет1414

Такер Карлсан абвінаваціў Зяленскага ў датычнасці да замаху на Трампа

Амерыканскі тэлевядоўца Такер Карлсан, вядомы сваімі прарасійскімі сімпатыямі, у інтэрв'ю сваёй калезе Мегін Кэлі накінуўся з жорсткай крытыкай на прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і ўкраінскае кіраўніцтва агулам.

Такер Карлсан. Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Такер Карлсан падчас інтэрв'ю сцвярджаў:

«Зяленскі — вораг ЗША. Ягоны ўрад сапраўды даволі цёмны, урад Зяленскага спрабаваў забіць пэўную колькасць людзей, уключаючы вядомых кансерватараў. Менавіта ён быў датычны да замаху на забойства Трампа на полі для гольфа ў Фларыдзе».

Таксама ён сцвярджаў пра нібыта цяперашнюю нелегітымнасць Уладзіміра Зяленскага.

Акрамя таго, ён абураўся абмежаваннямі, якія накладаюцца ва Украіне на Украінскую праваслаўную царкву Маскоўскага патрыярхату і абвінавачваў украінскае кіраўніцтва ў нібыта перапродажы вайсковай дапамогі ЗША. Усе гэтыя тэзісы супадаюць з прапагандысцкімі наратывамі Крамля.

Такер Карлсан — амерыканскі кансерватыўны журналіст, былы вядучы Fox News. Ён вядомы сваім сяброўствам з Дональдам Трампам і добразычлівым стаўленнем да Расіі. Толькі ў мінулым годзе ён браў інтэрв'ю ва Уладзіміра Пуціна, міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова і адыёзнага філосафа Аляксандра Дугіна.

Каментары14

  • Ёсік
    30.04.2025
    Ватнікі па ўсім сьвеце. Самае агіднае, што сярод амерыканскай і еўрапейскай моладзі іх шмат - усім да спадобы вялікая расея, калі б лёталі самалёты, былі б ужо ў расеі з кантрактамі з МА, а потым на вайну супраць Украіны.
  • бабло не пахнет
    30.04.2025
    Ну всё, путин последние козыри выложил на стол !!!
    Интересно, сколько карлсон поднимет путинского
    бабла ???
    Не удивлюсь если карлсон в сговоре с лапидаром, витковым и администрацией лапидара это замутили.
  • Руслан
    30.04.2025
    Очень хочет денег из путинской мошны. Длинных долларов.

Цяпер чытаюць

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску12

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскай краме заўважылі новы экзатычны плод3

Зяленскі: Па НПЗ ва Ухце на поўначы Расіі быў нанесены ўдар далёкабойнымі дронамі Ан-196 RS8

Ціхая «элітка». У непрыкметным доме ў Мінску прадаюць велізарную кватэру з дахам у прыватнай уласнасці2

«Працягу не будзе» Французскі пісьменнік пра свой раман аб Пратасевічу і Ціханоўскай, што трапіў у спіс «экстрэмісцкіх»1

«Вайб Пецярбурга». Расійскі рэжысёр паставіў у Купалаўскім «Сэрца на далоні» па Шамякіну — водгукі палярныя10

Новае даследаванне паказвае, як палітычныя навіны ўплываюць на працаздольнасць7

Стала вядома імя яшчэ аднаго беларуса, які мог быць замяшаны ў дыверсіі ў Лейпцыгу. Прычым ён змяніў прозвішча13

Нобелеўская прэмія міру прысуджана юрыстцы з ПАР, былой адвакатцы палітвязня Нэльсана Мандэлы12

Пуцін можа вярнуць «генерала Армагедона»: вяртаецца пагроза для Кіева7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску12

«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць