Свет

Падпал дамоў, звязаных з прэм'ерам Вялікабрытаніі: затрыманы трэці ўкраінец

Брытанская паліцыя паведаміла, што па падазрэнні ў датычнасці да падпалу маёмасці, звязанай з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі, затрыманы яшчэ адзін чалавек: грамадзянін Украіны Пётр Пачынок, піша Бі-бі-сі.

Пашкоджаныя дзверы дома ў Кентыш-Таўне. Фота: Kirsty Wigglesworth / AP

Раней па гэтай жа справе быў затрыманы яшчэ адзін украінец Раман Лаўрыновіч, а таксама ўраджэнец Украіны — грамадзянін Румыніі Станіслаў Карпюк.

У паведамленні паліцыі Лондана сказана, што 34-гадоваму Пачынку, які пражывае на поўначы брытанскай сталіцы, выстаўленыя абвінавачанні ў падпале з намерам падвергнуць небяспецы жыццё чалавека.

У сераду Пачынок павінен з'явіцца перад Вэстмінстэрскім магістрацкім судом, дзе яму будзе абрана мера стрымання.

Аналагічныя абвінавачанні раней былі прад'яўлены таксама 21-гадоваму Лаўрыновічу і 26-гадоваму Карпюку.

Пачынок быў затрыманы 19 мая ў лонданскім раёне Чэлсі. Карпюка затрымалі 17 мая ў лонданскім аэрапорце «Лутан», калі ён спрабаваў вылецець у Румынію. Лаўрыновіч быў узяты пад арышт першым, гэта адбылося 13 мая ў раёне Сідэнхэм на паўднёвым усходзе Лондана. Абвінавачанні датычацца трох інцыдэнтаў, якія адбыліся з 8 па 12 мая.

У ноч на 12 мая пажарных выклікалі ў жылы дом у Кентыш-Таўне. Стармер і яго сям'я жылі там да таго, як ён стаў прэм'ер-міністрам у мінулым годзе. Цяпер Стармер жыве ў сваёй афіцыйнай рэзідэнцыі на Даўнінг-стрыт, 10, а яго ўласны дом здаецца ў арэнду яго сваячцы. Пры пажары пацярпелі ўваходныя дзверы дома.

8 мая загарэлася машына (па даных Reuters, Toyota RAV4) на той жа вуліцы. Яна раней таксама належала Стармеру, але ў мінулым годзе ён прадаў яе суседу.

У ноч на 11 мая адбыўся невялікі пажар на ўваходзе ў будынак у Іслінгтане, пераабсталяваны ў шматкватэрны дом. Як высветліла Бі-бі-сі, Стармер жыў па гэтым адрасе ў 1990-я гады.

У сувязі з тым, што Стармер займае пасаду прэм'ер-міністра, да расследавання падключылася Контратэрарыстычная каманда паліцыі Лондана.

Аб магчымых матывах арганізатараў падпалаў пакуль не паведамляецца.

Лаўрыновіч і Карпюк павінны быць прадстаўлены перад лонданскім Цэнтральным крымінальным судом (Олд-Бэйлі) 6 чэрвеня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка прызначыў генерала Паўла Муравейку намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта 5

Лукашэнка прызначыў генерала Паўла Муравейку намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта 

Усе навіны →
Усе навіны

Паліцыя і спецслужбы Германіі шукаюць расійскія схованкі са зброяй8

У Мінску на паркінгу згарэлі пяць аўтамабіляў2

Беларусь хоча прывозіць на працу мігрантаў з Непала11

Былы міністр абароны Украіны Фёдараў запускае «Армію робатаў». Што вядома13

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны32

У Швейцарыі праходзіць рэферэндум аб нейтралітэце. На коне — падтрымка санкцый супраць Расіі і супрацоўніцтва з НАТА5

Намесніка дырэктара мазырскага каледжа асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»6

Расія і ЗША ў ААН прыбралі патрабаванне пра кантроль чалавекам над вайсковым штучным інтэлектам1

Такаеў звольніў міністра абароны пасля гібелі 14 вайскоўцаў на вучэннях2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка прызначыў генерала Паўла Муравейку намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта 5

Лукашэнка прызначыў генерала Паўла Муравейку намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць