Грамадства7676

Прарасійскія актывісты пачалі цкаваць Юрыя Жыгамонта, які вярнуўся на ютуб з «Падарожжамі дылетанта»

Любімая многімі беларусамі перадача пра беларускія мясціны і пра любоў да беларускай гісторыі праз некалькі гадоў вярнулася на ютуб і выклікала шаленства ў прарасійскіх актывістаў. «Ва Украіне ўсё таксама пачыналася з «цікавостак», — піша Азаронак.

Праграма «Падарожжа дылетанта» — гэта відэапраект, у якім Юрый Жыгамонт падарожнічае па розных беларускіх мясцінах, расказвае пра мінулае, архітэктуру, адметнасці, традыцыі, мясцовыя легенды і духоўную спадчыну. Робіць вядучы гэта з вялізарнай цеплынёй і павагай да беларускай культуры.

У маі 2025 года выйшаў новы выпуск, прысвечаны Гервятам Гродзенскай вобласці.

Вяртанне легендарнага нацыянальнага праекта ў краіне, якую Крэмль рыхтуе да анексіі Расіяй, абурыла прапагандыстаў.

«Знянацку, раптам і на радасць усім экстрэмістам вылез з-пад плінтуса Юрась Жыгамонт», — напісаў Азаронак. І дадаў, што, маўляў, расійская агрэсія пачалася з цікавасці ва Украіне да ўсяго нацыянальнага. 
«Ва Украіне ўсё таксама пачыналася з «цікавостак», — так напісаў ён.

Прапагандыст Вадзім Гігін таксама далучыўся да цкавання.

«Падарожжы дылетанта» — частка тыповага змагарскага багажу. У свой час гэтая перадача нанесла нямала шкоды, фарміруючы альтэрнатыўнае «краязнаўства» нацыяналістычнага гатунку. І я прыняў удзел у выгнанні гэтай праграмкі з эфіру Белтэлерадыёкампаніі.

Што ж, зрабіць разгромную рэцэнзію на «Падарожжы» цяжкасцяў не складала: там быў ляп на ляпе і ляпам паганяла. А Юрый Уладзіміравіч Азаронак, тады намеснік старшыні на БТ, прыняў адпаведнае рашэнне», — хваліцца Гігін.

Прарасійскі актывіст Сяргей Лушч, які, як даказалі, бярэ грошы на антыбеларускую дзейнасць ад Крамля, расказаў, што некалі працаваў мантажорам на праграме «Падарожжы дылетанта».

Лушч прыйшоў на эфір да Рыгора Азаронка, каб выліць бруд на былога калегу.

Лушч абвінаваціў Жыгамонта ў русафобіі, дылетантызме і міфабудаўніцтве — маўляў, вядучы праграмы прыдумляў гісторыю нават без сцэнара, на хаду.

Лушч расказаў, што калі яшчэ быў мантажорам на праграме, ужо тады напісаў данос кіраўніцтву СТБ, што праграма — русафобская. І тады Жыгамонта звольнілі.

А да гэтага — звольнілі з БТ. Зрабіў гэта па даносе Гігіна Юрый Азаронак, бацька Рыгора.

Тады Жыгамонт тлумачыў «КП», чаму праграму знялі з эфіру — «з-за няправільнай падачы інфармацыі».

Маўляў, кніжкі, якія аўтары чытаюць дзеля падрыхтоўкі да перадачы, — няправільныя, праграма не карысная для гледача, Іван Грозны, аказваецца, вызваліў Беларусь ад усяго польскага і літоўскага. А Кастусь Каліноўскі — польскі здраднік, які хацеў прадаць Беларусь Польшчы. Таксама Жыгамонту сказалі, што звароту «шаноўнае панства» ў Беларусі ніколі не было». «Трэба казаць: «Паважаныя гледачы…» — тлумачыў тады Жыгамонт.

Каментары76

  • Зраднікі радзімы
    27.05.2025
    Гігін, Азаронак - вы наўпрост прыдуркі, якія пляшуть пад крамлёўскую дудку за буйныя грошы, хочаце знішчыць нашую радзіму Беларусь - нічога ў вас не атрымаецца, як і ў вашых маскоўскіх хазяеў, якія б вы хітрыя не былі.
  • Австрияк
    27.05.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Добрая справа
    27.05.2025
    Калі ў Азаронка палыхае дупа- гэта значыць, што мы ўсё робім добра! Можа калісьці праз змагароў і атлусценне завал сэрца атрымае.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць