Грамадства77

«Муж быў супраць таго, каб Анжаліка сустракалася з дзецьмі з іншым мужчынам». Аўтар расследавання пра Мельнікаву падзяліўся некаторымі дэталямі

У сакавіку муж Мельнікавай гаварыў сваім сябрам, што «спадзяецца праз два месяцы вярнуцца ў Польшчу, калі навінны фон зменіцца», падзяліўся шэф-рэдактар The Insider Цімур Алеўскі.

Анжаліка Мельнікава. Фота: Каардынацыйная рада

Шэф-рэдактар The Insider Цімур Алеўскі, які працаваў над расследаваннем пра былую спікерку Каардынацыйнай рады Анжаліку Мельнікаву, у эфіры «Обычного утра» расказаў, што яны дагэтуль не разумеюць матывы Мельнікавай.

Польскія сяброўкі

«У нас ёсць шмат гіпотэз, але няма цвёрдага разумення, чаму Анжаліка дзейнічала так, як яна дзейнічала, і хто яе да гэтага прымушаў ці якія думкі былі ў яе галаве», — заўважае Цімур Алеўскі.

Пра агента Аляксея Лабеева Мельнікава расказвала польскім сяброўкам як пра будучага мужа, дадае Алеўскі. Тыя сяброўкі, якія ведалі пра яго, «ніякім чынам не маглі перасячыся з калегамі па працы» Мельнікавай. На працы ніхто пра яе адносіны не ведаў, кажа расследавальнік.

«Мяркую, на працы яна не расказвала менавіта таму, што там ёй гаварылі, што ў яе ёсць уразлівасць нават у тым, што муж ездзіць у Беларусь. А гэты мужчына не проста ездзіць, ён жыве ў Беларусі», — выказвае сваю версію журналіст.

У студзені мінулага года, пасля сумеснага адпачынку ў Шры-Ланцы, па словах Алеўскага, Мельнікава прадэманстравала сваім сяброўкам пярсцёнак, расказала, што заручана, і была вельмі шчаслівай. Ім яна паказвала здымкі Лабеева і расказвала, як выдатна з ім правяла час.

Як супрацоўнік КДБ з'явіўся ў жыцці Мельнікавай? Версіі

Пытанне аб тым, як супрацоўнік КДБ з'явіўся ў жыцці Анжалікі Мельнікавай, застаецца нявысветленым.

Алеўскі разважае пра два асноўныя сцэнары: або Анжаліка даўно знаходзілася пад уплывам спецслужбаў, або яе пачалі прымушаць супрацоўнічаць нядаўна. І гэта прынцыпова розныя сітуацыі.

Цімур Алеўскі. Скрын відэа: utro / YouTube

Пры першым сцэнарыі Лабееў можа быць куратарам-агентам, з якім яна за мяжою сустракалася, бо «часам агенты асабіста сустракаюцца з агентамі, каб запэўніцца, што завербаваныя агенты ўсё яшчэ паддаюцца іх уплыву».

На карысць гэтай версіі можа сведчыць тое, што Мельнікава раз на некалькі месяцаў лётала за мяжу ЕС.

Другі варыянт, па словах Алеўскага, больш падобны да праўды. «Нешта ёй маглі прад'явіць у якасці кампрамату на яе, які прымусіў да працы, напрыклад, на КДБ».

Ёсць і трэці варыянт. «Яна проста паехала адпачываць. Там сустрэла (у гэты момант яна перастала жыць са сваім мужам, у яе свабоднае сэрца) хлопца з Беларусі, які ёй падабаецца. У іх з'яўляюцца пачуцці адно да аднаго, раман і каханне. Сапраўды на самой справе такая «мядовая пастка». Яна зусім нічога не падазрае. Больш за тое, яна не расказвае ніякіх сакрэтаў. (…)

Але ў нейкі момант ён ёй кажа «Усё я з твайго тэлефона спампаваў» ці «Я працую ў КДБ, і ўсім аб гэтым раскажу». Ці яшчэ нешта. Прымушае працаваць на сябе. І пасля гэтага яна паддаецца шантажу, з'язджае з ім у Мінск».

Яшчэ адзін варыянт — Мельнікава не паддаецца шантажу, здымае ўсе грошы з рахунку і з'язджае як мага далей ад Лабеева, «збягаючы ад пераследу і магчымасці аказаць на яе ціск».

Алеўскі мяркуе: тое, што да гэтай пары Мельнікаву не паказала дзяржаўнае тэлебачанне, сведчыць аб яе адсутнасці ў Беларусі.

«Калі яна не кадравы супрацоўнік, то яе бы паказалі ў Мінску. Значыць, ці яна змагла ад іх збегчы, ці яе забілі».

Алеўскі заўважае, што па інтэрв'ю з бацькам Анжалікі, якое выйшла на «Еўрарадыё», у яго «не склалася ўражанне, што яна памерла».

Што могуць ведаць муж і мама?

«Мне не зразумела, чаму дзеці ў мамы яе мужа — Андрэя Мельнікава. (…) Я не вельмі разумею, як дзеці апынуліся ў Беларусі, калі яна была з імі да палёту ў Дубай. У Дубай з Шры-Ланкі яна злятала з дзецьмі. Дакладна. Сто адсоткаў. Але потым нейкім чынам дзеці апынуліся ў Беларусі».

Алеўскі расказаў, што перапісваўся са сваякамі Анжалікі. Ён не ўдакладняе з кім, але адзначае, што не з маці.

«У мяне не склалася ўражанне, што яна ў Беларусі. У мяне склалася ўражанне, што яна пад ціскам. І яны ведаюць, што яна нікога не падманвала і не здраджвала. Але болей пакуль не ведаю», — заўважае журналіст.

Алеўскі таксама звяртае ўвагу на тую акалічнасць, што шмат разваг будуецца на падставе слоў маці Анжалікі.

«Мама — недавывучаны персанаж у гэтым расследаванні. І мама, я думаю, ведае шмат. Хаця б дзе яе дачка, яна дакладна ведае. (…) І ў адрозненні ад нас усіх, мама можа ўсё растлумачыць адным званком. (…) Але мама чамусьці гэта не робіць. У мамы ёсць нейкія рэзкія падставы (…) трымаць гэтую інтрыгу».

Расследавальнік лічыць, што муж таксама ведае болей, таму што дзеці ў яго мамы ў Мінску.

Па словах журналіста, з'язджаючы 1 сакавіка, муж Анжалікі гаварыў сваім сябрам, што «спадзяецца праз два месяцы вярнуцца ў Польшчу, калі навінны фон зменіцца».

«Чаму ён сказаў, што гэта зойме два месяцы? Як ён гэта разлічваў? Зыходзячы з чаго? Хто яго папрасіў гэта сказаць? Чаму ён думаў, што гэта ўсё за два месяцы сціхне?» — задае пытанні журналіст і дадае:

«Нам вядома, што муж быў супраць таго, каб Анжаліка сустракалася са сваімі дзецьмі, з іх агульнымі дзецьмі, з іншым мужчынам. Ён ведаў аб тым, што ў яе ёсць іншы мужчына, у якога з ёй сур'ёзныя адносіны».

Каментары7

  • А был ли мальчик?
    28.05.2025
    Так а где хотя бы одно фото с этим "агентом"? Источники у вас так себе: "ананiмныя сяброўкi" и обворованные хакеры со своей базой паспортов прикрытия.
  • colombo
    28.05.2025
    Наконец то Довнар просто пересказал полученную инфу без собственных домыслов.
  • А девочка?
    28.05.2025
    А был ли мальчик?, хотите сказать, что Агент на самом деле Агентка?

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе7

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць