Грамадства4545

«Магчыма, яна збегла ад каханка, ці ён яе забіў, ці яна ў Беларусі». Аўтар расследавання пра Анжаліку Мельнікаву

Цімур Алеўскі, шэф-рэдактар «The Insider» і адзін з суаўтараў расследавання «Анжаліка і тайны агент. Як каханне пагубіла спікера беларускай апазіцыі»лічыць, што Мельнікава можа хавацца як ад польскіх, так і ад беларускіх спецслужбаў. Падрабязна пра новае расследаванне The Insider журналісты «Белсата» пагутарылі з Цімурам Алеўскім.

Фота: Каардынацыйная рада

— Самае дзіўнае, што ёсць чалавек, які ведае адказы на ўсе пытанні, — кажа Цімур Алеўскі. — Можна ўзяць тэлефон, пазваніць маме Анжалікі Мельнікавай і калі б яна не была пад асаблівым наглядам, напэўна, яна б лёгка магла б патлумачыць, што адбылося з яе дачкою ці заступілася за яе. Здавалася б, гэта так лёгка, але выглядае, што яна не можа гэта зрабіць.

«Мы разумеем, што ў справе ёсць рэальная сведка, але пры гэтым мы ўсцяж не разумеем матывы Анжалікі Мельнікавай. Кожнае наша новае расследаванне змяншае колькасць версій, а версій жа можа быць вельмі шмат: напрыклад, Мельнікава працавала на кагосьці, каму быў асабліва непрыязны Павел Латушка, ці яна працавала на трэція спецслужбы, ці яна проста закахалася і не ведала, хто гэты Аляксей Лабееў, які атрымаў адпаведную падрыхтоўку, каб уваходзіць у давер да людзей.

Магчыма, ён прымусіў яе зрабіць нешта, ад чаго ёй не было шляху назад. Магчыма, яна збегла ад яго, ці ён яе забіў, ці яна ў Беларусі… Мы не ведаем адказаў на гэтыя пытанні. Але мы ўсё больш дазнаемся пра яе жыццё ў апошнія месяцы да знікнення», — кажа Цімур Алеўскі.

Каментары45

  • *
    24.05.2025
    1. Каб была ў Беларусі то прапаганда ўжо паказвала б свае фільмы на ўсю.
    2. Збегчы з лап лукашыстскага ГПУ мала верагодна, ўлічваючы што яна сама залезла ў пастку думаючы пра нейкае там "каханне".
    3. Застаецца толькі найбольш жахлівы сцэнар. На карысць яго ўскосна кажуць словы таго хто з "жэншчынамі не ваюе" калі ён каментаваў яе знікненне смеючыся сказаўшы: "Шукайце калі знойдзеце”. Апошні раз такімі словамі і такой танальнасцю ён казаў наконт зніклых Захаранка, Ганчара, Завадскага....
    ***
    А вось лукашэнаўскі карнік ён жа "палюбоўнік" хутчэй за ўсё мядальку атрымае, можа і кватэру. Бо той хто "з жэншчынамі не ваюе” забойцы бацькі пяцёх дзяцей ў 2020 мядальку і кватэру даў, а сведку забойства пасадзілі за краты нябы на замах лукашэнаўскага карніка і ката.
    ***
    Вось такая рэчаіснасць.
  • &
    24.05.2025
    Девочки. Девочки. Ну хоть немного думайте что чаще всего за всеми этими "Дэ Каприо, врачами, принцами, бизнесменами и тд" скрываются давольно часто подонки и аферисты или ещё хуже...
    ***
    Пересмотрите на досуге фильм с Николь Кидман ”Бангкок Хилтон”. Чем могут закончится такие встречи и не всегда с хорошим концом как в фильме. В жизни хуже и трагичней, а лукашистские тюрьмы хуже тюрьм в Азии. Отношение хуже чем к скоту. Политическим запрещены свидания, передачи, письма, запрещено все и только ежедневные и еженочные издевательства.
    Сколько уже девчат погубили???
    У этих мерзавцев нет ни капли совести, ни капли сострадания и ни капли человечности.
  • :'
    24.05.2025
    Лукашысты не могуць доўга чакаць. Калі б захапілі то ўжо паказалі б застаючыся. А раз няма чаго паказваць то ці жывая яна?

Цяпер чытаюць

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА35

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА

Усе навіны →
Усе навіны

Польскі фермер расказаў, як набыў трактар Belarus, а цяпер пакутуе1

Міністр унутраных спраў Польшчы: Закрыццё мяжы будзе часовым, але адменяць яго не аўтаматычна10

У Польшчы затрымалі беларускага шпіёна і высылаюць аднаго з дыпламатаў2

Беларуская чыгунка прадае вагоны, якімі раней абслугоўваліся маршруты ў Еўропу1

Да чаго прывядзе поўнае закрыццё мяжы з Польшчай19

У Непале жонку аднаго экс-прэм'ера пабілі разам з мужам, а жонку другога спалілі жыўцом10

Кампаніі, якія арганізуюць паездкі ў Польшчу, адмяняюць рэйсы3

Венгрыю ўсё ж прымусілі адмаўляцца ад расійскага газу2

Стала вядома імя беларускага дыпламата ў Чэхіі, які мог мець дачыненне да шпіёнскай сеткі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА35

Паветраную прастору Польшчы парушылі шматлікія беспілотнікі. Закрываліся аэрадромы, дроны збівала авіяцыя НАТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць