Грамадства4343

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі

Беларуская нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч цяпер працуе над новай кнігай, паступова збіраючы матэрыял. Прычым яна будзе не пра каханне, як планавалася раней, а пра праблему культуры гвалту і несправядлівасці, пра «чырвонага чалавека», з якім усё яшчэ не скончана. Называцца выданне папярэдне будзе «У чаканні новых варвараў». 

На сусветнай арэне Святлана Алексіевіч — беларуская пісьменніца №1 сярод сучаснікаў. «Наша Ніва» запытала ў яе, ці ёсць нехта сярод калег, каму б яна сама аддала першасць, і якой яна бачыць беларускую будучыню ў бліжэйшыя гады.

Сярод беларускіх пісьменнікаў-сучаснікаў Святлана вырашыла нікога не вылучаць: «Ніхто не ніжэй мяне, проста беларускіх пісьменнікаў, якія былі б мне цікавыя, цяпер няма. [Альгерд] Бахарэвіч мне падабаецца, менавіта яго пісанне, але больш ранейшая творчасць — метафарычная, цікавая».

У будучыню пісьменніца глядзіць досыць песімістычна.

«Магу сказаць, чаго я хачу, але гэта не адразу здзейсніцца. Хочацца, каб сістэма змянілася, каб мы паспелі вызваліцца. У Беларусі будзе нешта толькі са смерцю Лукашэнкі. І тое, каго яна атрымае [наўзамен], невядома. Можа, калі яны ўдвух памруць — і Лукашэнка, і Пуцін… Інакш сістэма застанецца і там, і там. Мы можам правароніць — і будзе рускі губернатар нейкі. Трэба правесці маленькі карабель і міма Расіі, і міма дыктатуры, але гэта будзе вельмі складана. І апазіцыя неяк не дае мне ўпэўненасці».

Святлана Алексіевіч адзначае, што ў яе няма адчування трываласці апазіцыі, адчування, «што яна можа супрацьстаяць».

«Святлана Ціханоўская — сімпатычная, яна шмат зрабіла, [Павел] Латушка — разумны (перамогі на мусаўскім фронце яму належаць, яго такі хітры мозг яму падказаў) і [Франак] Вячорка разумны. Але што? А народ? А рабацягі? Народ жа ўсё вырашае, што мы тут [у эміграцыі] вырашаем? Нейкую годнасць выратуем, а вось народ… Баюся, толькі мінімум праз пакаленне нешта магчыма».

Каментары43

  • Жыгуль
    19.06.2025
    Шчучыншчына, але адкуль іх узяць, мэтанакіраваных і працавітых? Іншай апазіцыі няма. А дзеючая вельмі абмежаваная ў дзеяннях, бо знаходзіцца ў эміграцыі. Мяркуеце, у новыах апазіцыянераў з'явіцца большы інструментарый? Ой сумняваюся.
  • Аналитик
    19.06.2025
    Это та же Алексеевич, которая год назад сказала, что без Лукашенко Беларусь потеряет независимость, что только Лукашенко может лавировать перед Россией, хотя он уже давно сдал нашу страну.
  • 1
    19.06.2025
    Каб правесці карабель міма Расіі і дыктатуры, варта чалавеку, які называе сябе беларускай пісьменніцай, падаць прыклад і перайсці на беларускую мову. Не ківаць на складанасці і абмежаванні, а пачаць з таго, што трэба было зрабіць ўжо даўно.

Цяпер чытаюць

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства29

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Бабруйскам з-за снегу абрынуўся каркас цяпліцы ляснога гадавальніка

Цягнік Пінск—Мінск спыніўся пад Дзяржынскам без ацяплення. Пасля прыбыцця ў сталіцу пасажыраў разабралі людзі з сацсетак і развезлі па хатах15

Выйшаў апошні выпуск «Жыцця-маліны» Мікіты Мелказёрава4

Дашкевіч, Дзядок і Севярынец апублікавалі сумеснае ФОТА15

Сям’я рызыкуе спазніцца з лячэннем дачкі, калі не закрыць збор у найбліжэйшы месяц2

Вышыня снежнага покрыва складае да 47 см

Рэдкая з'ява — цэны аўтобусных білетаў у Літву знізіліся. З'явіліся і новыя рэйсы ў Польшчу6

Трамп: ЗША павінны валодаць Грэнландыяй, каб не дапусціць яе захопу Расіяй і Кітаем8

Экс-палітвязня Ігара Карнея запрашаюць у Беларусь, каб вярнуць адзін рубель3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства29

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць