Грамадства44

Што вядома пра сетку кол-цэнтраў, якія ўцюхвалі беларускім пенсіянерам біядабаўкі

У чэрвені Следчы камітэт паведаміў пра затрыманне 56 супрацоўнікаў кол-цэнтраў, якія падманам прадавалі БАДы. Цяпер у эфіры АНТ расказалі, хто за гэтым стаяў.

Скрыншот відэа МУС

Затрыманні былі ў кол-цэнтрах у Мінску, Баранавічах, Бабруйску і Барысаве.

Афіцыйна прэпараты з Алтая, якія там прадавалі, праходзілі як харчовая прадукцыя ці біялагічная дабаўка. У некаторых прэпаратах знаходзіліся лекавыя сродкі і расліны, якія забаронены ў біядабаўках. А ў некаторых травы замянілі звычайным крухмалам.

Людзі вяліся на рэкламу на сайтах і ў брашурах. Адна пенсіянерка расказвае, што паверыла ў фэйкавую рэкламу, дзе была Роза Сабітава, вядучая расійскага тэлешоу «Давай пажэнімся».

Пры затрыманні супрацоўнікаў кол-цэнтраў на іх сталах знайшлі шпаргалкі на розныя пытанні і скаргі пакупнікоў — напрыклад, калі кажуць, што дорага.

Арганізатарам сеткі быў грамадзянін Расіі. Раней ён быў судзімы ў Расіі за наркотыкі. Меркавана, гэта той жа мужчына, які 11 гадоў таму ўжо прадаваў у Беларусі лекі-пустышкі пад маркай «Алтайскі знахар».

Архіўныя кадры АНТ

Следчы камітэт паведамляў, што сетку ашуканскіх кол-цэнтраў запусцілі яшчэ ў 2021 годзе. Шасці найбольш актыўным удзельнікам злачыннай схемы выставілі абвінавачванне па ч. 4 арт. 209 (махлярства, здзейсненае арганізаванай групай) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Іх узялі пад варту. Астатнія прызнаныя падазраванымі.

Каментары4

  • Пенсионеры
    06.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Опять Путин во всем виноват
    06.07.2025
    Жыгуль , Даже в том, что вы 5 поколений в дырку в земле вместо уалета ходите.
  • Максим Дизайнер
    06.07.2025
    Жыгуль , У хитропричесанных понаехов не получилось срубить бабла по быром, и отъехать у Польшчу, дальшеобносить магазины на тысячи эвра.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Акадэмія мастацтваў засталася без першага прарэктара

Як будзе выглядаць Акадэмія КДБ, якую будуюць на Залатагорскіх могілках30

Акцыі EPAM нечакана пайшлі ў рост3

Латушка: Ідзе пяць крымінальных справаў, звязаных з пагрозай майму жыццю і здароўю4

Падбітаму наёмніку з Віцебска ўрачыста выдалі расійскі пашпарт ФОТАФАКТ4

22‑гадовую выпускніцу каледжа з Бабруйска асудзілі за «садзейнічанне экстрэміцкай дзейнасці»5

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа67

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі16

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць