Грамадства

Пад Быхавам адкрылі помнік археалагічнай знаходцы 1960 года. Ён падобны да надмагілля

У лесе пад Быхавам урачыста адкрылі помнік на месцы, дзе ў 1960 годзе знайшлі крэмневае скрэбла, зробленае неандэртальцам. Менавіта тут археолаг Леанід Побаль знайшоў прыладу працы мусцьерскай эпохі (каля 40 тысяч гадоў да нашай эры), якой першабытныя людзі апрацоўвалі шкуры жывёл, піша Mayday.team.

Помнік, які заказалі ў агенцтве рытуальных паслуг, паставілі ва ўрочышчы Красная Горка. На адкрыццё прыехала дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Аляксандра Міхеенка, яе суправаджаў старшыня Быхаўскага райсавета Вячаслаў Сідарэнка. Яны разам перарэзалі чырвоную стужку.

Чыноўнікі сцвярджаюць, што камень, які выглядае як надмагілле і стаіць у лесе на квадратным участку з тратуарнай пліткі, «арганічна ўпісваецца ў прыродны ландшафт». Міхеенка таксама адзначыла, што помнік можа стаць дадатковай турыстычнай адметнасцю для Быхаўскага раёна.

Сам артэфакт — тое самае скрэбла — ужо шмат гадоў захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным музеі ў зале археалогіі. Чаму пра яго ўспомнілі толькі цяпер, ніхто дакладна не тлумачыць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць