Свет

Дачка Стыва Джобса выйшла замуж за конніка. На вяселлі спяваў Элтан Джон

Іў Джобс выйшла замуж у мінулыя выхадныя — за спартсмена-канкурыста Гары Чарльза. Вяселле прайшло ў раскошным гатэлі Estelle Manor і абышлося, па чутках, больш чым у 6 мільёнаў даляраў, піша Bild.

Іў Джобс і Гары Чарльз

Адно толькі гадзіннае выступленне Элтана Джона, па звестках The Sun, каштавала 1,3 мільёна даляраў.

Урачыстасць аплаціла, верагодна, маці нявесты — удава Стыва Джобса Ларын Паўэл Джобс. Успадкаванае ёю багацце, паводле звестак Forbes, ацэньваецца прыкладна ў 15 мільярдаў даляраў (уключаючы акцыі Walt Disney і Apple). Дзеці ж Джобса афіцыйна не атрымалі нічога — па жаданні бацькоў, яны зарабляюць самастойна. Аднак, мяркуючы па вяселлі, зразумела — калі фінансава прыцісне, то мама побач.

У 2021 годзе Іў Джобс атрымала дыплом па гісторыі ў Стэнфардскім універсітэце (навучанне таксама аплаціла маці). Акрамя таго, яна выступае ў спаборніцтвах па верхавой яздзе на найвышэйшым узроўні і перамагае на міжнародных турнірах. Джобс стала пятай сярод найлепшых конніц свету ва ўзросце да 25 гадоў.

У апошнія тры гады яна таксама паспяхова працуе мадэллю, удзельнічае ў кампаніях для Louis Vuitton, была на вокладцы Vogue і выходзіць на подыум па ўсім свеце.

Яе ўласнае багацце ацэньваецца ў суму ад 500 тысяч да аднаго мільёна даляраў ЗША. Зарабляе яна і як мадэль, і як спартовец — прызавыя на конных турнірах могуць складаць больш за 100 000 даляраў за перамогу. 

Забяспечаны і муж Іў Джобс Гары Чарльз. 26-гадовы брытанец — алімпійскі чэмпіён 2024 года па канкуры. Ягонае багацце ацэньваецца ў суму ад 0,6 да 2,5 мільёнаў даляраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак14

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Усе навіны →
Усе навіны

Новы ўкраінскі закон мае спрасціць жыццё беларусам, якія засталіся без дзейных дакументаў1

Другога дня перамоў ЗША і Украіны ў Маямі не будзе6

На выбарах у Перу перамог Гітлер Мусаліні9

У Брытаніі прааперавалі ката Лары, які ўжо 15 гадоў працуе галоўным мышаловам у рэзідэнцыі прэм’ер-міністра.2

У Франкфурце затрымлівалі фанатаў Макса Каржа, якія запалілі сотні фаераў на мосце15

Падарожнік Карл Бушбі дайшоў пехатой з Чылі ў Вялікабрытанію. На гэта спатрэбілася 28 гадоў8

Колькасць загінулых у Запарожжы дасягнула 15, яшчэ 12 не могуць знайсці пад руінамі5

Дзяцюк заскочыў на аўтамабіль, што рухаўся, і стаў весела скакаць на даху3

У саўгасе, якім кіраваў Лукашэнка, паставілі помнік. З яго свежай цытатай16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак14

Мінчанка Ангеліна, якая выпрасіла ў Лукашэнкі кватэру за трайнят, упершыню паказала той падарунак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць