Грамадства66

Беларуская чыгунка збіраецца замовіць у Stadler 65 цягнікоў. Але швейцарцы казалі, што завод у Фаніпалі стаіць без працы

Намеснік начальніка Беларускай чыгункі заявіў, што завод працуе, нягледзячы на санкцыі. А дзяржава збіралася стварыць на яго базе беларуска-расійскае прадпрыемства.

Беларуская чыгунка збіраецца заказаць у завода «Штадлер Мінск» 65 цягнікоў.

Першы намеснік начальніка Беларускай чыгункі Аляксандр Харашэвіч расказаў, што дамова прадугледжвае пастаўку 30 электрычак і 35 дызеляў. Яе падпішуць у найбліжэйшы час, паведамляе «Точка».

«Заключаем літаральна на гэтым тыдні кантракт са Stadler на вытворчасць маторвагоннага рухомага саставу, прычым як электра-, так і дызель-. Новыя саставы будуць накіраваныя на ўнутрырэспубліканскае злучэнне. Эканомклас, міжрэгіянальны бізнэс-клас, гарадскі рух», — сказаў Харашэвіч.

Тэрміны, у якія новыя цягнікі паступяць на чыгунку, ён раскрываць не стаў. 

Між тым раней паведамлялася, што завод у Фаніпалі з-за санкцый практычна спыніў працу. У 2022 годзе швейцарская кампанія рэлакавала частку супрацоўнікаў і сур'ёзна скараціла штат з 2000 да 200 чалавек. Але ў Stadler пры гэтым заявілі, што не збіраюцца прадаваць прадпрыемства і плануюць аднавіць вытворчасць пасля зняцця санкцый.

У апошняй гадавой справаздачы Stadler сцвярджалася, што беларускі завод застаецца ва ўласнасці кампаніі, але працуе на мінімальнай загрузцы.

«Завод працягвае аказваць паслугі па вытворчасці кузаваў і кампанентаў аўтамабіляў, а таксама ў галіне інжынірынгу ў строгай адпаведнасці з усімі санкцыямі», — паведамлялі ў карпарацыі.

Акрамя таго, у БЧ узніклі цяжкасці нават з рамонтам цягнікоў «Штадлер». На шэрагу маршрутаў іх сталі замяняць на старыя электрычкі.

Аднак намеснік начальніка БЧ заяўляе, што завод не прастойвае і закупляе камплектуючыя ў іншых краінах.

«Ён не сыходзіў і не прыпыняўся, ён працуе. Так, ёсць складанасці з пастаўкай пэўных камплектуючых. Але свет жа не зацыклены на адной Еўропе ці на якіх-небудзь пэўных краінах, вытворцах. Знаходзім варыянты», — заявіў Харашэвіч.

Па яго словах, усе 65 саставаў, якія заказвае БЧ, збяруць у Фаніпалі.

У верасні 2024 года ў Міністэрстве транспарту Беларусі заявілі, што збіраюцца развіваць «беларускае прадпрыемства» «Штадлер Мінск» у супрацоўніцтве з расійскімі інвестарамі. Сярод іх называліся «Трансмашхолдынг» і «Група «Сінара».

Але ў швейцарскай карпарацыі Stadler тады заявілі, што ім не паведамлялі пра перамовы з расійскімі кампаніямі і яны не ўдзельнічаюць у іх.

«Завод у Мінску на 100% належыць Stadler, таксама карпарацыя ў поўнай меры выконвае патрабаванні міжнародных санкцый. Продаж не плануецца», — запэўнівалі ў Stadler.

Кіраўнік карпарацыі тады не бачыў ніякіх прыкмет, што «ў Беларусі ёсць якія-небудзь планы па змене структуры ўласнасці нашага мінскага завода».

Прадстаўнік Stadler Марк Мешэнмозэр сцвярджаў, што продаж завода ў Фаніпалі не плануецца. А кампанія не ўдзельнічала ні ў якіх дыскусіях паміж членамі беларускага ўрада і расійскімі кампаніямі.

Каментары6

  • Шляхцич Завальня
    28.08.2025
    Лукашисты живут в параллельной реальности
  • Swansea Sextet
    28.08.2025
    Тлумачэньне пахабнае проста цьфу
  • А где дньги Зин ? на штадлеры?
    28.08.2025
    А где дегьги Зин ? на штадлеры ?
    Железнодорожников сокращают, зарплаты оставшимся уменьшают, неужели для того, чтобы затариться штадлерами ? Кто обслуживать и ездить будет на новье ?
    Да и поборы минтранса никто не отменял, как и перевозку за счёт жд льготников.

Цяпер чытаюць

Зала ў Мінску ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы ВІДЭА

Зала ў Мінску ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Кітайскі конік, які з'явіўся ў выніку браку вытворчасці, стаў вірусным хітом сезона3

ЗША прыпыняе выдачу іміграцыйных віз для грамадзян 75 краін, уключна з Расіяй. Ці датычыць гэта Беларусі, пакуль невядома5

Марына Гірын, якая ўсё ж трапіла да прэзідэнта Польшчы, абурылася, што яму падарылі ляльку з анучы42

Трамп абяцае падтрымку пратэстоўцам у Іране. Але ці ёсць у яго дастатковыя сілы?3

Беларуска гуляла па лесе і сустрэла статак зуброў ВІДЭА1

Прыгажуні ў інстаграме выхваляюцца дарагімі сукенкамі, якія ім падарыў Лукашэнка14

Памёр віцебскі мастак Юрый Зуеў. Ягоная спадчына можа загінуць5

«Шкада будзе, калі загіне». Пад Магілёвам ужо некалькі тыдняў спрабуюць уратаваць бусла, які застаўся зімаваць

Пошукі турысткі з Беларусі ў Мурманскай вобласці прыпынілі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зала ў Мінску ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы ВІДЭА

Зала ў Мінску ўстала пры выкананні «Малітвы» Янкі Купалы ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць