Свет2323

Трамп: Міру ва Украіне дасягнём праз сілу

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выступіў перад амерыканскімі генераламі і адміраламі, сабранымі міністрам абароны Пітам Хегсэтам з усяго свету. Ягоная прамова была вельмі бескампрамісная і па сваёй танальнасці працягвала тую лінію, якую перад тым задаў у сваім выступленні Піт Хегсэт

Дональд Трамп. Фота: AP Photo/Evan Vucci

Прэзідэнт Трамп пачаў свой сённяшні выступ перад генералітэтам з жарту.

«Калі вам не падабаецца тое, што я кажу, — можаце выйсці з залы. Развітайцеся са званнем, развітайцеся з будучыняй»

Зала выбухнула смехам.

«Пуцін… — а я яго ведаю — я думаў, што вайну ва Украіне закончыць будзе найпрасцей… Мы мусім неяк дамовіцца, каб Пуцін і Зяленскі селі [за стол перамоваў]. Але мы мусім дасягнуць гэтага праз сілу. Яны мусяць ведаць, што мы моцныя», — патлумачыў Трамп сваю цяперашнюю пазіцыю наконт Украіны ў выступе перад генералітэтам.

Па яго словах, у наступным годзе на вайсковыя патрэбы ЗША выдзеляць 1 трыльён даляраў.

«Я паабяцаў выдзеліць больш за 1 трыльён даляраў на нашы вайсковыя патрэбы ў 2026 годзе — гэта самая вялікая сума ў гісторыі нашай краіны. Спадзяюся, вам гэта спадабаецца. Дамы і панове, спадзяюся, вам спадабаецца. Гэта халерна шмат грошай», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Таксама ў сваім выступленні ён адзначыў, што падводныя лодкі ЗША нібыта апярэджваюць расійскія і кітайскія на 25 гадоў, але расслабляцца не варта.

«Мы апярэджваем Расію і Кітай у падводных лодках на 25 гадоў. Расія на другім месцы, Кітай на трэцім, але яны даганяюць. Праз пяць гадоў яны будуць на роўных. Яны даганяюць», — заявіў прэзідэнт ЗША.

Каментуючы план ЗША па спыненні агню ў сектары Газа, Трамп сказаў, што дае групоўцы ХАМАС усяго 3‑4 дні. Калі арганізацыя не пагодзіцца на ягоную мірную прапанову, «будзе вельмі сумны канец».

Трамп выказаў упэўненасць, што ніводная краіна ў свеце не асмеліцца кінуць выклік і пагражаць ЗША.

«Ніводная краіна не адважыцца кінуць нам выклік, мы настолькі магутныя, што ніводзін вораг не асмеліцца нам пагражаць. Мы настолькі здатныя, што ніводзін праціўнік не можа нават падумаць пра тое, каб перамагчы нас».

У сваёй прамове ён згадаў пра намесніка старшыні Рады бяспекі Расіі, былога прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева, назваўшы яго «тупым чалавекам»:

«Расія нам злёгку пагражала не так даўно. І я адправіў атамныя падводныя лодкі — самую смяротную зброю са створаных. Я зрабіў гэта праз ягоную згадку слова «ядзерны»… Гэта быў тупы чалавек, які працуе на Пуціна. І я адправіў падлодку ці дзве да берага Расіі. Проста для засцярогі. Мы не можам дазволіць людзям раскідвацца гэтым словам направа і налева», — сказаў Дональд Трамп.

Ён пахваліўся, што аднавіў ядзерны патэнцыял ЗША і выказаў надзею, што яго не давядзецца ўжываць.

«Я аднавіў наш ядзерны патэнцыял, як вы, верагодна, ведаеце, але мы таксама правядзём яго мадэрнізацыю — і будзем спадзявацца, што нам ніколі не прыйдзецца яго выкарыстоўваць».

Каментары23

  • 1
    30.09.2025
    НЕ – ядзернай зброі ў Беларусі!
  • путин обиделся на обоих
    30.09.2025
    Поток неуправляемого сознания, не зря дроздун начал, себя, причислять к сторонникам трампа и записался в трамписты.
  • Стихия
    30.09.2025
    Эти слова сотрясли воздух.
    Испытания ЯО, которое проведет до нового года РФ, немного покалыхает землю.
    Тренд грустный.

Цяпер чытаюць

Украіна заяўляе пра знішчэнне шасці расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску4

Украіна заяўляе пра знішчэнне шасці расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску замест рэстарана «Адэса-мама» адкрылася кафэ беларускай кухні, дзе любая страва каштуе 20 рублёў1

У наступным годзе беларусы будуць працаваць яшчэ больш1

Джорджа Мелоні: Ніхто не пераканае мяне ў тым, што капітуляцыю таго, хто абараняе сваю свабоду, можна называць «мірам»31

«Рашэнне як бы рацыянальнае». Пазняк выказаўся адносна дызельнай здзелкі Трампа з Пуціным102

Скончыў жыццё самагубствам сын вядомага расійскага апазіцыйнага палітыка3

Юшкевіч вярнуўся ў сацсеткі: Проста ашаломлены ўзроўнем падтрымкі і салідарнасці. І пажартаваў пра нязручнасць з дзяўчатамі7

Украінскія дроны атакавалі буйны дата-цэнтр Сбербанка ў Саратаўскай вобласці2

Затрымалі хакераў, якія ўзламалі «ДоДо Піцу». Сярод іх ёсць і беларус

Ціханоўская: Рэпрэсіі супраць беларускай культуры большыя, чым у часы СССР25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна заяўляе пра знішчэнне шасці расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску4

Украіна заяўляе пра знішчэнне шасці расійскіх суперсучасных самалётаў Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць