Свет6868

Міністр абароны ЗША: Мужчын у сукенках і прайдаў у войску не будзе. Барадатых і з лішняй вагой таксама

Міністр абароны ЗША Піт Хегсэт на сустрэчы з амерыканскімі генераламі і адміраламі, скліканымі дзеля гэтай нагоды з усяго свету, выступіў з установачнай ідэалагічнай прамовай. 

Амерыканскія генералы на нарадзе 30 верасня 2025. Фота AP Photo \ Evan Vucci

«Нашы ворагі не сядзяць склаўшы рукі. Яны арганізуюцца. Калі мы хочам прадухіліць вайну, мы павінны быць гатовыя цяпер. Толькі мір праз сілу, — сказаў Хегсэт. — Вольны свет патрабуе саюзнікаў, якія будуць мець сапраўдныя ўзброеныя сілы».

Таксама ён аб'явіў пра выключэнне з войска «хваляванняў», «гендарных ілюзій», «месяцаў гонару» і «мужчын у сукенках».

«Мы скончылі з гэтым гаўном. […] Занадта доўга войска было запалоненае тупымі палітыкамі, прымушанымі засяроджвацца на няправільных рэчах. […] Занадта доўга мы прасоўвалі камандзіраў з-за расы, гендэрных квот, лічылі, што вайсковая і невайсковая тэхніка — гэта адно і тое ж», — дадаў ён.

Піт Хегсет заявіў, што стандарты ў войску «павінны быць адназначна гендэрна-нейтральныя і высокія».

«Калі не, то гэта не стандарты, а парады, з-за якіх нашы дзеці будуць гінуць, — падкрэсліў ён. — Ад сёння закладаецца, што ўсе стандарты павінны быць аднолькава высокімі ў кожным падраздзяленні, — дадаў ён.

— Зараз у кожнай частцы ёсць тоўстыя салдаты. Тоўстыя генералы і адміралы — выглядае кепска. Ад сёння з кожнага прадстаўніка войска патрабуецца здаваць два разы на год тэсты па фізпадрыхтоўцы. […] Калі жанчыны пройдуць іх — выдатна, але калі не — то што ж, — абвясціў Піт Хегсэт. — Больш не будзе бародаў, доўгіх валасоў, мы павінны вярнуцца да стандарту аднароднага выгляду».

Піт Хегсет адзначыў, што «ад гэтага моманту адзіная місія новаадроджанага Дэпартамента вайны ЗША — весці вайну, рыхтавацца да яе і рыхтавацца да перамогі».

«Не будзе больш разладаў, не будзе больш палітычных ідэалогій, не будзе больш смецця», — падкрэсліў прадстаўнік амерыканскай адміністрацыі.

Ён заявіў, што змены ў войску будуць не таму, што ЗША жадаюць вайны, а таму што ў ім любяць мір. А ў Белы дом вярнуўся здаровы сэнс.

«Кажу гэта нашым ворагам: мір праз сілу. Дзякуючы этасу вайскоўцаў мы аднаўляем такі падыход. Як слушна сказаў прэзідэнт Дональд Трамп, у нас самая магутная, самая моцная і найлепшая армія на планеце. Ніхто не ў стане нас кранаць», — заявіў Піт Хегсэт.

Каментары68

  • Ё
    30.09.2025
    Мініст абароны ЗША зусім абарзел. Наша Ніва, нука разбярыся ! Тэрмінова бярыце каго-небудзь з "Зеркала", гендарную спецыялістку, псіхалагіню і Шрайбмана, рабіце яртыкул "Галоўная памылка Піта Хегсета і прычым тут Пазняк".
    Чакаю.
  • Я і кажу
    30.09.2025
    Добры зампаліт

    Хай зробіць генеральскі марш-кідок, хто прыбяжыць за ім - адабраць генеральскі пагон, на год у шыхт выправіць сітуацыю.
  • не такі, як ёсць
    30.09.2025
    цікава, як лішняя вага ці барада перашкаджае кіраваць дронам на адлегласці некалькіх кіламетраў?! Здаецца, смешны дзядзька не вельмі ведае, чым кіруе))

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку32

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка сказаў, што ў яго няма сяброў23

Зборныя Беларусі па хакеі не дапусцілі да чэмпіянатаў свету ў 2027 годзе7

«Яшчэ нічога не патраціў». Бяляцкі расказаў, на што патраціць грошы ад Нобелеўскай прэміі міру7

На мінскай Камароўцы ўпалі цэны: бананы каштуюць 1,9 рубля, мандарыны — 3,9

З ютуба выдаленыя два чарговыя стрымы Ціханоўскага21

Легендарны хакеіст з беларускімі каранямі Грэцкі падтрымаў адмову Канады выдаваць візы расійскім хакеістам

Па тэлевізары паказалі, як Баскаў падарыў заплечнікі шматдзетнай сям’і. А пра іх дом за $1,8 мільёна прамаўчалі13

ГУР вызначыла расіян, датычных да ўдару па Камышавасе, дзе забілі як мінімум 55 чалавек8

Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку32

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць