Свет1818

Трамп восьмы раз заявіў, што расчараваўся ў Пуціне

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп восьмы раз публічна выказаў расчараванне ў сувязі з дзеяннямі Уладзіміра Пуціна, падлічыла выданне The Moscow Times.

Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп падчас сустрэчы на Алясцы 15 жніўня. Фота: Andrew Harnik/Getty Images

Падчас сустрэчы з прэм'ер-міністрам Канады Маркам Карні ў Белым доме амерыканскі лідар заявіў, што завяршэнне вайны Расіі супраць Украіны можа аказацца складанейшым, чым дасягненне міру на Блізкім Усходзе, дзе здзелка, па яго словах, ужо блізкая да заключэння.

«Гэта вар'яцтва — проста вар'яцтва. Я думаў, гэта будзе адзін з простых выпадкаў. У мяне добрыя адносіны з Пуціным, і я думаў, што гэтае пытанне можна будзе ўладзіць. Я вельмі расчараваны ў ім, таму што лічыў, што гэта будзе лёгка ўрэгуляваць, але аказалася, што, магчыма, гэта нават складаней, чым Блізкі Усход», — адзначыў Трамп.

Ён дадаў, што, паводле ягоных звестак, на мінулым тыдні праз баявыя дзеянні ва Украіне загінулі 7 812 чалавек, у асноўным вайскоўцы.

Гэта ўжо восьмая заява амерыканскага прэзідэнта пра яго расчараванне Пуціным.

Упершыню ён сказаў гэта 1 ліпеня, пасля тэлефоннай размовы з гаспадаром Крамля.

8 ліпеня Трамп паўтарыў, што «расчараваны», і пры гэтым паведаміў пра планы паставіць Украіне дадатковае ўзбраенне.

15 ліпеня ён адзначыў, што «расчараваны, але не спыняе адносін».

28 ліпеня Трамп зноў падкрэсліў: «Я вельмі расчараваны прэзідэнтам Пуціным. Паглядзім, як будзе развівацца сітуацыя», — пры гэтым прыгразіўшы скараціць тэрмін у 50 дзён, які раней адвёў Пуціну для спынення вайны ва Украіне.

2 верасня амерыканскі лідар паўтарыў тую ж фразу: «Я вельмі расчараваны ў ім. У нас з ім заўсёды былі выдатныя адносіны, але я расчараваны».

25 верасня Трамп зноў згадаў сваё расчараванне на сустрэчы з турэцкім прэзідэнтам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам, заклікаўшы яго спыніць закупку расійскай нафты.

30 верасня, выступаючы перад журналістамі, ён у чарговы раз заявіў: «Я так расчараваны Уладзімірам Пуціным. Я думаў, ён скончыць з гэтай справай».

Раней Трамп таксама казаў, што Пуцін «чацвёрты год змагаецца ў вайне, якая павінна была завяршыцца за тыдзень», і называў Расію «папяровым тыграм». Расійскую эканоміку ён ахарактарызаваў як такую, што «развальваецца», і выказаў меркаванне, што Украіна здольная перамагчы Расію ў ваенных адносінах.

Каментары18

  • Трэба сёння адрываць Беларусь ад pасейскай імперыі
    07.10.2025
    ЦАЛКАМ Задаволены супрацоўніцтвам РБ з Краінамі НАТА, я таксама Цалкам згодзен з Пазьняком і Трампам. Трэба сёння адрываць Беларусь ад pасейскай імперыі . На дадзены момант прыходзіцца адрываць разам з Лукашэнкам.
    Чаму ? Калі не стане на карце свету дзяржавы Беларусь, а стане чарговая калонія pасеі, то ніякай дэмакратыі , правоў чалавека, пакою не будзе ніколі. Бо ў pасейскіх імперыях ніколі дэмакратыі не было і не будзе. Бо pасея гэта Мангольская (К. Маркс) імперыя. У Мангольскіх імперыях дэмакратыі не можа быць нават тэарэтычна .
  • Лапідарна
    07.10.2025
    Гэта геніяльна. Вэрі бэд расчараваньне
  • Новы 1991 НА ШЛЯХУ !
    07.10.2025
    ЗША ЦІСНІЦЕ МАЦНЕЙ ! Новы 1991 НА ШЛЯХУ !
    Шмат хто ў РБ дагэтуль не разумеюць геніяльную прастату дактрыны Трампа–Рэйгана. Тут не столькі пра танкі як пра эканоміку . Стратэгічная нафтавая вайна.
    у 1991-м кошт нафты абрынуўся да $15–23 за барэль. Бальшавіцкая імперыя, залежная ад высокіх нафтавых даходаў, не вытрымала шоку. Сёння Маскоўская імперыя патрабуе $42.4+ толькі каб збалансаваць бюджэт. Менш — і механізмы спыняюцца. Гэта і ёсць сутнасць пакойнага плана Трампа — сучаснае адгалоссе стратэгіі Рэйгана ў студзёнай вайне. Як сказаў Майкл Рэйган: «Рэйган перамог бальшавіцкую імперыю без адзінага стрэлу — яго суперзброяй была нафта».

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве44

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Іран заяўляе, што некалькі амерыканскіх самалётаў былі знішчаны падчас місіі па выратаванні пілота2

У Беларусі прайшлі першыя навальніцы. У бліжэйшыя дні паўторацца разам са шквалістым ветрам

Сербскія ўлады заявілі, што каля газаправода з расійскім газам знайшлі магутную выбухоўку7

Ад афіцыянткі да сэкс-інфарматаркі: гісторыя ўкраінскай дзяўчыны з акупаванай тэрыторыі6

На Браслаўшчыне ў пажары загінулі маці з сынам

Прапагандысты спыталі ў беларусаў, ці не варта ў краіне заблакаваць YouTube28

Пальчыс: Воля будзе часам жорсткага выпрабавання ўсяго каштоўнага, да чаго вы прыйшлі ў зняволенні2

Пазняк назваў, кіраўніцтва якой краіны самае варожае для Беларусі пасля Расіі263

Дроны атакавалі буйны НПЗ і ЦЭЦ пад Ніжнім Ноўгарадам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве44

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць