Грамадства4444

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

26‑гадовая мінчанка Вера Краўцова паехала ў Азію падзарабіць, але трапіла ў пераплёт. Знаёмая Веры расказала, што дзяўчыну прадалі на органы, а ўрэшце забілі. А невядомыя людзі з М’янмы патрабавалі ад бацькоў беларускі $500 тысяч выкупу. Міністэрства замежных спраў Беларусі пацвярджае знікненне дзяўчыны.

Вера Краўцова. Фота: Mamba.ru

Расіянка з Чыты, якая нібыта была побач з Верай і здолела ўратавацца, расказала тэлеграм-каналу Mash усё, што чула пра беларуску. Маўляў, тая адгукнулася на аб’яву і прыехала ў Тайланд, каб працаваць як мадэль. Там усё пайшло не па плане, і 20 верасня дзяўчыну перавезлі ў суседнюю М’янму. Фактычна беларуску прадалі ў рабства, яна павінна была працаваць у скам-цэнтры. Там дзяўчаты мадэльнай знешнасці фліртуюць з мужчынамі на сайтах знаёмстваў і ўгаворваюць тых укласці грошы ў нейкія махлярскія праекты.

Расіянку не ўзялі на працу, бо яна не пасавала па знешнасці — была з азіяцкімі рысамі твару. А вось беларуска адпавядала патрабаванням.

Што адбылося далей — незразумела. 4 кастрычніка сувязь з Верай знікла. Па інфармацыі з расійскіх каналаў (а яны гаварылі толькі з той расіянкай з Чыты), бацькам Веры спачатку паведамілі, што яна загінула, і патрабавалі за яе цела $500 тысяч. А праз некалькі дзён сказалі, што дзяўчыну крэміравалі.

Дзе ў гэтай гісторыі праўда, незразумела. Асабліва калі ўлічыць, што дзяўчына была ў руках прафесійных махляроў.

Што вядома пра Веру?

Дзяўчына нарадзілася ў Мінску ў 1999 годзе і скончыла школу №85, пасля чаго паступіла ў маладзечанскае ПТВ. 

Яе профіль «Укантакце» за гэты перыяд поўны тыповых для яе ўзросту і часу здымкаў.

У 2014‑м Вера, на той момант 15‑гадовая дзяўчына, набіла сабе першую татуіроўку — птушак на шыі. Яна скапіравала стыль і месца для тату з мамы, у якой ёсць такая ж татуіроўка, толькі з ластаўкамі.

Невядома, дарэчы, ці добрыя былі адносіны ў яе з мамай, Вольгай.

Трэба сказаць, што сама Вольга Краўцова таксама чалавек з няпростым лёсам. Па інфармацыі «Белпола», у той час, калі яе дачцэ было пяць гадоў, Вольгу злавілі ў Мінску з метадонам. Далі два гады калоніі, але з выпрабавальным тэрмінам. Яна працавала медсястрой у хоспісе — а там хворым якраз выдаюць прэпараты з наркатычным складнікам.

Чалавек, якога ў сацсетках Вера называе татам (насамрэч гэта айчым), мае судзімасць за выраб опію.

Вера нейкі час была афіцыянткай у кафэ ў Мінску — напрыклад, у «Гаражы» (у 2016‑м яна публікавала сябе з іх бэйджам). Таксама працавала ў кафэ Funhouse.

Дзяўчына хацела прабіцца на сцэну, у 2017 спрабавала праявіць сябе на праслухоўваннях «Голасу» — не на афіцыйным кастынгу расійскага шоу, а нейкай копіі.

Вера і раней ужо бывала ў Азіі. Упершыню трапіла ў 2018-м, праз Кітай у Сінгапур. У канцы года вярнулася, але ўжо ў 2019‑м паляцела назад. У інстаграме шмат фота з Кітая за той час.

Выглядае, што ў Тайланд Вера перабралася з Расіі. На расійскім сайце знаёмстваў «Мамба» дагэтуль вісіць яе анкета як жыхаркі Пецярбурга — беларуска шукала хлопца 22‑-34 гадоў для флірту і спатканняў. Казала, што мае непастаянныя заробкі, любіць выпіць і курыць.

У каментары пад апошні допіс Веры ў інстаграме прыйшлі яе бацькі. «Любімая мая, усё будзе добра», — напісала маці 8 верасня. «Доча, прывітанне. Я цябе люблю. У цябе ўсё атрымаецца», — дадаў айчым Веры.

Ва «Укантакце» дзяўчына заходзіла апошні раз 2 кастрычніка.

Каментары44

  • выделывание
    15.10.2025
    >судзімасць за выраблянне ---- ЗА ВЫРАБ

    Вы́рабіць
    (БРС, Нас., Шпіл., Касп., Шат.), вы́робыты (поле) ’апрацаваць’ (палес., Выг. дыс.), вы́рабіцца ’выбрацца, вызваліцца’ (Янк. Мат., Шн., 2, Шат.), вырабля́ць ’дурэць, жартаваць’ (Шат.), вырабля́цца ’дурэць, сваволіць’ (Гарэц.).

    вырабля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.
    1. Незак. да вырабіць.
    2. Разм. Рабіць што‑н. незвычайнае; вычвараць. [Міколка:] — Яны.. што вырабляюць — страх, часам чуць вокан не б’юць. Чорны.
    •••
    Вырабляць выкрутасы — ісці, хістаючыся з боку ў бок, заплятаючы нагамі.

    выраблянне = выделка, обработка
  • Eu
    15.10.2025
    "Расіянку не ўзялі на працу, бо яна не пасавала па знешнасці — была з азіяцкімі рысамі твару."

    Класіка. А пазней расейцы плачуцца, што яны не азіяты.
  • Вася
    15.10.2025
    Лукерья, в статье Белпол упоминается в месте, где сказано про мать. О том что на тот момент у нее была судимость. От того что база постарела - это не делает судимость на тот момент неактуальной информацией.

Цяпер чытаюць

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі8

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас35

У Расіі «юрыстам года» прызналі Дзмітрыя Мядзведзева9

У Карме пажарнік заахвочвае падпісвацца на раённую газету праз публічнае яе спаленне ВІДЭА4

Віленскі аэрапорт зноў закрылі4

Сямейныя інтарэсы перасталі аддзяляцца ад дзяржаўных нават фармальна. Што хаваецца за паўднёвым ваяжам Лукашэнкі8

Zubr-мабіля ў Беларусі не будзе? Міністэрства прамысловасці выступіла з абвяржэннем9

Урад падкарэктаваў сістэму цэнавага рэгулявання. Асаблівая ўвага — на агуркі і памідоры1

На ютуб-шоу «О(б)суждаем» абмеркавалі фільм «Класная». «Беларусьфільм» паскардзіўся ютубу9

На стэндах «Іх шукае міліцыя» з'явілася фота Маргарыты Ляўчук10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі8

Топ самых модных беларускіх мужчын — выбар стылісткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць