Грамадства3636

У дажджавіках і па калена ў гразі. Чыноўнікаў у дождж пагналі на суботнік, сам Лукашэнка не пайшоў

Учора па краіне праводзілі суботнік, нягледзячы на моцны дождж. Працаваць адправілі і чыноўнікаў.

Раман Галоўчанка, старшыня Нацбанка і былы прэм'ер, у дажджавіку і гумовых ботах саджаў дрэвы.

Раман Галоўчанка. Скрыншот: відэа Нацбанка

Высаджваць алею ў так званым парку Народнага адзінства адправілася і старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.

@nashanivanews Чаму Лукашэнкі не было на суботніку? #субботник #республиканскийсубботник #лукашенко #беларусьновости #белорусы ♬ Donki, fun loop music playing in the supermarket(844392) - スキャット後藤

Наталля Качанава. Фота: Савет Рэспублікі
Міхаіл Русы, член Савета Рэспублікі. Фота: БелТА
Леанід Заяц, член Савета Рэспублікі. Фота: Савет Рэспублікі

Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў разам з дыпламатамі пад парасонамі высаджваў ліпы ў Мінску — на алеі 80‑годдзя ААН.

Максім Рыжанкоў. Фота: БелТА

Кіраўнік Гродзеншчыны Юрый Караеў разам з супрацоўнікамі аблвыканкама паехаў у Скідзельскае лясніцтва. Там яны добраўпарадкавалі тэрыторыю ля помніка воінам-інтэрнацыяналістам, паставілі новую лаўку для наведвальнікаў і высадзілі маладыя дрэвы ў дэндрапарку.

Юрый Караеў. Фота: Пул 4 рэгіён

Больш пашанцавала прэм'еру Аляксандру Турчыну, які працаваў у памяшканні — на будоўлі хірургічнага корпуса №2 мінскай абласной клінічнай бальніцы.

Аляксандр Турчын. Фота: прэс-служба ўрада
Намеснік прэм'ера Наталля Пяткевіч. Фота: БелТА
Намеснік прэм'ера Анатоль Сівак. Фота: прэс-служба ўрада

Міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў таксама быў на будоўлі — новага корпуса РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі.

Аляксандр Хаджаеў. Фота: Мінздароўя

Аляксандр Лукашэнка на гэты раз на суботніку не з'явіўся, хоць звычайна таксама прысутнічае і павучае чыноўнікаў, як правільна працаваць рукамі.

Каментары36

  • Ёсік
    26.10.2025
    Рабы, усё зробім, толькі да начовак дапусьці пакрохкаць, цьху.
  • Ад удзячных беларусаў
    26.10.2025
    Гэтых тунеядцаў не на адзін дзень, а на месяц добра было б загнаць на віцебскія фермы з віламі ў руках!
  • Лейцар коркавы
    26.10.2025
    Крывадушнікі, высаджваюць дрэвы, пры гэтым вынішчаюць цэлыя паркі пад расейскія цэрквы.

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць