Грамадства11

Ціханоўская: Раман Бандарэнка загінуў ад рук тых, хто баяўся і працягвае баяцца праўды

Дэмакратычная лідарка Беларусі выпусціла зварот да пятых угодкаў смерці Рамана Бандарэнкі, які быў жорстка збіты пяць гадоў таму на Плошчы Перамен у Мінску.

«Пяць год таму забілі Рамана Бандарэнку. Чалавека, які выйшаў у свой двор, каб абараніць тое, што любіў. Ён хацеў, каб яго двор заставаўся месцам дабра і спакою. 

Я памятаю 12 лістапада 2020 года. Тады было цяжка знайсці словы. Я таксама не ведала, што сказаць… і не ведаю дагэтуль. Многія з нас проста маўчалі — ад болю, разгубленасці, ад адчування, што адбываецца тое, чаго не павінна быць. Напэўна, правільных слоў увогуле не існуе, калі адбываецца такая жудасная трагедыя. 

Раман загінуў ад рук тых, хто баяўся і працягвае баяцца праўды. Праўды пра тое, як здарылася гэтая трагедыя. Праўды пра тое, чаму гэтае злачынства так і не было расследавана. Праўды пра тое, хто забіў Рамана Бандарэнку і чаму адказныя не панеслі пакарання.

Сёння мы з цяплом узгадваем яго мужнасць і простае чалавечае права быць свабодным. «Я выходжу» стала сімвалам для ўсяго беларускага народа.

Сённяшні дзень поўны смутку. Але мы памятаем усіх, хто пацярпеў ад гвалту і беспакаранасці, і настойваем: справядлівасць абавязкова прыйдзе. Беларусь стане краінай, дзе можна выйсці ў свой двор і адчуваць толькі спакой, павагу і бяспеку. Дзе «проста жыць» не будзе небяспечным для жыцця», гаворыцца ў звароце.

Каментары1

  • Іван
    12.11.2025
    🧠

Цяпер чытаюць

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

Усе навіны →
Усе навіны

У кавярню ў Мінску нясуць кабачкі ў абмен на каву3

«Яжмаці, яжнараджала»: дэпутат-ваенкам прайшоўся па жанчынах, якія супраць надглядаў у школах44

Мінчук хацеў перавесці без камісіі грошы і страціў 150 рублёў

МЗС Расіі: Сітуацыя складваецца не на карысць Кіева13

«Тут у паловы «карчоў» з Брэста дзіркі скотчам залепленыя». Што могуць праверыць у аўтамабілі на беларуска-польскай мяжы і калі развернуць?

Гістарычны пералом: колькасць пажылых людзей у свеце ўпершыню перавысіла колькасць маленькіх дзяцей16

У нядзелю ў Мінску зменіцца рух грамадскага транспарту

Навукоўцы вызначылі птушку з самым прыгожым спевам2

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

«На караблі кожны дзень — панядзелак». Беларуска расказала пра сваю працу на круізным лайнеры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць