Свет99

Гераіня таблоідаў апошняга часу Ларыса Доліна знялася ў навагоднім шоу на БТ

Беларуская спявачка Ганна Трубяцкая ў сваім інстаграме расказала, што Ларыса Доліна знялася ў шоу «Добры вечар», якое выходзіць на тэлеканале «Беларусь 1».

Фота з інстаграма Ганны Трубяцкой

«Да сустрэчы ў эфіры ў навагоднюю ноч на «Беларусь 1». Уключайце, будзе шмат сюрпрызаў і прыгожых песень», — напісала яна.

У жніўні 2024 года Ларыса Доліна прадала сваю маскоўскую кватэру за 100 мільёнаў расійскіх рублёў (тады каля мільёна даляраў), а грошы аддала ашуканцам, а потым нават пазычала грошы, каб аддаць махлярам.

Але спявачка падала ў суд, які адабраў кватэру ў сумленнай пакупніцы Паліны Лур’е і вярнуў яе артыстцы. Паліна засталася і без грошай, і без жылля.

А Доліна патлумачыла свае паводзіны так: не ўсведамляла сваіх дзеянняў у момант здзелкі, была пад уплывам ашуканцаў. І суд стаў на бок спявачкі. Разам з тым сотні, калі не тысячы людзей у Расіі, і дзясяткі ў Беларусі робяць такім жа чынам: прадаюць свае кватэры, грошы пераводзяць махлярам. 

Кейс з Ларысай Долінай даў падставы для мноства жартаў.

Каментары9

  • Буэ
    02.12.2025
    Добры дзень, Святы Мікола / Зюзя / дзед Мароз! У сыходзячым годзе я добра сябе паводзіў, слухаўся тату з мамай і не слушал батьку. Карыстаўся выключна беларускай версіяй НН. Мяркую, заслужыў свой падарунак пад ялінку. То прынясі ж мне і такім жа добрым хлопчыкам і дзяўчынкам, калі ласка, ванітуючы эмоджы пад артыкуламі з вось такімі навінамі - гэта жыццёва неабходна! Інакш пра гэтую нечысць чытаць не атрымліваецца. Загадзя дзякуй і вясёлых Святаў!
  • Лайдак
    02.12.2025
    Брыдота
  • Ян
    02.12.2025
    Кудельман усё маладзіцца, ды маладзіцца...

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць