Нерухомасць66

У Расіі з-за «эфекту Долінай» 3000 сем'яў засталіся без жылля. Ці варта баяцца беларусам?

У суседняй Расіі разгарнулася сапраўдная драма на рынку нерухомасці. Больш за 3000 сем'яў, у асноўным маладых, якія набылі кватэры, засталіся і без жылля, і з непагашанай іпатэкай. Віной таму аказаўся так званы «эфект Долінай». Што гэта і ці пагражае гэта ў Беларусі, піша «Тэлеграф». 

Сутнасць схемы ў тым, што пенсіянеры прадаюць свае кватэры, а потым, часам праз год, праз суд даказваюць, што дзейнічалі пад ціскам ашуканцаў. У сваю чаргу, суды часта ўстаюць на іх бок, вяртаючы ім жыллё. А вось грошы пакупнікам назад ідуць, мякка кажучы, дрэнна — «па капейчыне з пенсіі». Натуральна, такая сітуацыя прымусіла нервавацца і жыхароў Беларусі, якія задаюцца пытаннем: а ў нас такое магчыма?

Эксперт па жылой нерухомасці Наталля Літоўская заявіла, што ў Беларусі суды прытрымліваюцца іншай логікі. «У добрасумленных пакупнікоў кватэры не адбіраюць!» — заявіла спецыялістка. Яна сцвярджае, што беларускі суд найперш высвятляе ключавыя моманты: ці сапраўды прадавец хацеў прадаць кватэру, ці пацвердзіў ён добраахвотнасць здзелкі і ці атрымаў грошы. Калі на ўсе пытанні адказ «так», то здзелка прызнаецца сапраўднай.

«А куды падзела грошы з продажу — гэта ўжо не прадмет разгляду. Гэта прадмет асобнай крымінальнай справы аб махлярстве», — пракаментавала Літоўская.

Што такое «эфект Долінай»?

Гэта ашуканская схема, названая па імені спявачкі Ларысы Долінай, якая праз суд вярнула сабе прададзеную кватэру, заявіўшы, што стала ахвярай аферыстаў.

Пасля гэтага выпадку, які стварыў судовы прэцэдэнт, ашуканцы прыдумалі схему, якая і стала масавай. «Прадавец», часта пенсіянер, дзейнічаючы ў змове з ашуканцамі, прадае кватэру, а затым аспрэчвае здзелку, каб і жыллё вярнуць, і грошы захаваць.

Каментары6

  • відавочна
    25.11.2025
    пытаннечка, відавочна адказнасць за гэта ляжыць на дзяржаве і персанальна на суддзях. Пакупнікі не павінны ведаць у каго і за што канфіскавана маёмасць.
  • Не
    25.11.2025
    відавочна, а вось у даным выпадку павінны ведаць. Уся забраная ў палітвязняў нерухомасць будзе вернута гаспадарам і забраная у пакупнікоў скрадзенага. Не параўноўвайце з махлярамі. Там чалавек сам адаў, тут палітвязняў рэжым абрабаваў.
  • Ну
    25.11.2025
    відавочна, але ж хапае выпадкаў, калі пакупнікі не могуць не ведаць, каму належыла нерухомасць (калі гаворка пра гучныя імёны накшталт Герасіменкі, Цапкала і іншых). На такія выпадкі, спадзяюся, ў будучыні не будуць распаўсюджвацца прынцыпы "добрасумленнай пакупкі".

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць