Грамадства

Мікалая Аўтуховіча месяц патрымалі ў калоніі пад Барысавам і зноў адправілі на турэмны рэжым

Папярэднія пяць гадоў ён правёў у турме ў Гродне.

Асуджанага на 25 гадоў палітвязня на тры гады адправяць для адбывання пакарання ў крытую турму.

Такое рашэнне прыняў выязны суд, які прайшоў 23 студзеня ў калоніі № 14 у Навасадах каля Барысава, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на сваю крыніцу.

Суд над Аўтуховічам адбываўся цягам двух дзён — 20 і 23 студзеня.

За якія парушэнні Аўтуховіча пакаралі новым пераводам на турэмны рэжым, крыніцы невядома. Паводле яе слоў, у ПК-14 палітвязень адбыў 7 сутак у ШІЗА, пасля чаго скардзіўся на тое, што застудзіў вуха.

Пакуль невядома, ці будзе Мікалай Аўтуховіч абскарджваць рашэнне суда аб пераводзе яго на турэмны рэжым.

У калонію Аўтуховіча перавялі напрыканцы 2025 года з гродзенскай турмы, дзе ён адбываў пакаранне пасля прысуду.

Яго затрымалі ў снежні 2020 года, а ў кастрычніку 2022‑га асудзілі на 25 гадоў зняволення паводле 10 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку па такіх цяжкіх артыкулах, як «акт тэрарызму» і «змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам», за якія прадугледжана нават смяротнае пакаранне. Паводле выраку, першыя 5 гадоў ён мусіў адбываць на турэмным рэжыме.

Гэта ўжо трэцяе зняволенне Мікалая Аўтуховіча. Першае было з кастрычніка 2005 года да студзеня 2008-га. Другое — з лютага 2009‑га да красавіка 2014 года, прычым больш за два гады да канца тэрміну ён правёў у гродзенскай турме.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць