Грамадства22

Севярынец: Аўтуховіча ў турме прызнаюць легендай нават тыя, хто супрацоўнічае з адміністрацыяй. Ён крэмень

Палітык і былы палітвязень Павел Севярынец расказаў «Свабодзе», што ён ведае пра стан Мікалая Аўтуховіча за кратамі. Палітзняволенаму сёння споўнілася 63 гады.

Мікалай Аўтуховіч

У гарадзенскую турму Павел Севярынец трапіў летам 2023 году, яго перавялі туды з Шклоўскай калоніі. За кратамі ў Горадні Севярынец заставаўся да самага вызваленьня 13 снежня 2025 году.

Якраз у гэтай турме трымаюць Мікалая Аўтоховіча. І ён там стаў легендай.

«Ён трымаецца вельмі добра. Для Аўтуховіча ў турме спэцыяльныя ўмовы, ён у асобнай камэры, у адзіночцы. Наколькі я магу меркаваць, ён, дзякуй Богу, жывы і ў бадзёрым стане. Што з ягоным здароўем, дакладна ня ведаю. Міколу Аўтуховіча прызнаюць легендай і іншыя вязьні, нават тыя, хто супрацоўнічае з адміністрацыяй.

З тых, хто цяпер на волі, мы перасякаліся з Паўлам Вінаградавым і Міколам Дзядком. Хлопцы клясна сябе паводзілі, проста ўзорна. Пра іншых ня буду гаварыць, ім можа стаць горш. Пра Міколу Аўтуховіча я ня думаю, што яму ўжо можа быць горш. Ён трымаецца там як крэмень», — расказаў Севярынец. 

Палітзняволенага прадпрымальніка і палітыка Міколу Аўтуховіча ў 2022 годзе пасля працяглага судовага працэсу асудзілі на 25 гадоў пазбаўлення волі. Яго абвінавацілі адразу паводле 12 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў «здрадзе дзяржаве» і «замаху на захоп улады». Міколу Аўтуховіча трымаюць у адзіночнай камеры Гродзенскай крытай турмы, пра яго стан амаль нічога не вядома.

Паводле прысуду, Аўтоховіча кінулі ў турму на пяць гадоў. Гэты тэрмін мусіў скончыцца ў снежні 2025 года, пасля чаго палітзняволенага павінны перавесці ў калонію.

Сёння, 7 студзеня, Аўтоховіч сустракае за кратамі дзень народзінаў: яму споўнілася 63 гады.

Чытайце таксама: «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Падрабязнасці таго, што адбываецца на працэсе Аўтуховіча, уражваюць і вымушаюць задумацца

Каментары2

  • Юлия
    07.01.2026
    У Николая сегодня день рождения - 63 года.
  • Это что, лукашенко членом WEF сделали
    07.01.2026
    Бейте об свои головы, стучите двери (с) учительница

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Антываенная частка расійскага грамадства не здолела прадэманстраваць сваёй пазіцыі на выбарах у Дзярждуму29

Падрыхтавалі праект рэканструкцыі сінагогі ў Слоніме1

Зніклі ТГ-каналы гродзенскіх уладаў. Адказнасць узяў на сябе «Фронт вызвалення Гародні імя Максіма Танка»2

Францыя праціснула рашэнне аб зняцці санкцый з Усманава і Фрыдмана4

«Больш не будзе так, што пакутуе толькі краіна, на якую напалі». Зяленскі адказаў на заклік Трампа спыніць вайну13

У палітзняволенай мастачкі Аксаны Шаляпінай дыягнаставалі анкалагічнае захворванне5

Расійскіх агентаў з тэлеграм-канала «Рыбарь» заўважылі за правядзеннем здымак у Еўропе. Пасля выкрыцця яны ўцяклі3

Трамп заявіў, што працуе над калійнай здзелкай з Беларуссю. Угнаенні маюць быць таннейшыя за канадскія25

ЕС і Канада ствараюць новы альянс з удзелам іншых краін, але без ЗША, Кітая і Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць