Грамадства1111

Дачка спікера Сергеенкі ўладкавалася на працу ў Міністэрства працы

Дачка старшыні Палаты прадстаўнікоў, а ў мінулым кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі і высокапастаўленага кадэбіста Ігара Сергеенкі пасля ўніверсітэта пачынае будаваць кар'еру.

Ганна Сергеенка. Фота: dompressy.by

Ганна Сергеенка летась скончыла юрыдычны факультэт БДУ. Дзяўчыну ўзнагародзілі як найлепшую выпускніцу ўніверсітэта 2025 года — яна была старшынёй студэнцкай рады факультэта, удзельнічала ў юрыдычных алімпіядах. Пасля выпуску Ганна працягнула вучобу ў магістратуры.

На ўзнагароджанні найлепшых выпускнікоў БДУ, побач — рэктар універсітэта Андрэй Кароль. 27 чэрвеня 2025 года. Фота: прэс-служба БДУ
З Андрэем Шыдлоўскім, на той час дэканам юрфака БДУ. 27 чэрвеня 2025 года. Фота: прэс-служба БДУ

Але і працу знайшла. 21‑гадовая Ганна ўладкавалася галоўным спецыялістам юрыдычнага ўпраўлення Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

На новым месцы яна ўзначаліла таксама пярвічку БРСМ.

Ганна (па цэнтры) з калектывам Мінпрацы і сенатарам і былым кіраўніком БРСМ Аляксандрам Лук'янавым. Фота: alexander_lukyanau / Instagram

У красавіку 2025‑га Ганна расказвала таксама, што вырашыла пайсці на курсы тэлевядучых пры Белтэлерадыёкампаніі, каб павысіць узровень упэўненасці ў сабе.

Яна тлумачыла, чаму выбрала спецыяльнасць юрыста: «У школьныя гады мне хацелася больш разумець тыя працэсы, якія адбываюцца ў дзяржаве, разбірацца ў палітыцы і ўмець пісьменна тлумачыць грамадзянам наступствы невыканання законаў нашай краіны».

На лінейцы першакурснікаў юрфака БДУ дзяўчына была вядучай. 1 верасня 2025 года. Фота: law.bsu.by

Раней «Наша Ніва» расказвала больш пра Ганну. Яна ўдзельнічала ў многіх ідэалагічных мерапрыемствах на факультэце, хадзіла на выступленні Рыгора Азаронка, любіла каштаваць дэсерты ў элітным рэстаране ў Драздах Astoria Riverside.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары11

  • Чытач
    27.01.2026
    А чаму не ў які калгас на Віцебшчыне - падымаць "стабільную" эканоміку?
  • .
    27.01.2026
    Беларусы ўсіх пракарытнікаў і іх дзяцей пракормяць
  • 1
    27.01.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

Зяленскі ў Нью-Ёрку 40 хвілін гаварыў з Трампам3

У Мінску кіроўца грузавіка ехаў з паднятым кузавам і ўрэзаўся ў мост1

Асабістыя рэчы Брыжыт Бардо прадалі на аўкцыёне ў Парыжы амаль за мільён еўра

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць