Грамадства

Стала вядома, навошта на фасад аднаго з гістарычных будынкаў у Мінску падчас рэканструкцыі паставілі металічныя калоны

У Мінску працягваецца рэканструкцыя аднаго з будынкаў Нацыянальнага мастацкага музея. На выязной нарадзе кіраўніцтва Ленінскага раёна горада паведаміла, што на аб’екце арганізаваны кантроль бяспекі, а вонкавы выгляд будынка на цяперашнім этапе не павінен выклікаць занепакоенасці ў гараджан, піша БелТА.

Фота: адміністрацыя Ленінскага раёна

Металічныя калоны, якія цяпер бачныя на фасадзе, з’яўляюцца часовай сістэмай умацавання. Яны патрэбныя для таго, каб правесці поўную замену ўнутраных канструкцый і перакрыццяў. Пасля завяршэння работ будынак павінен вярнуць сваё гістарычнае аблічча.

Плануецца аднаўленне ўсіх элементаў, у тым ліку ўнутранай ляпніны і архітэктурнага дэкору. Будынак як аб’ект гісторыка-культурнай каштоўнасці павінен максімальна захавацца ў першапачатковым выглядзе. Кантроль за ходам работ робяць адміністрацыя раёна і спецыялісты праектнай арганізацыі.

Фота: адміністрацыя Ленінскага раёна

Да канца 2027 года плануецца завяршыць увесь комплекс музея. У ім з’явяцца новыя галерэі, пераходы, унутраны дворык з выставачнымі заламі. Капітальны рамонт асноўнага будынка запланаваны арыенціровачна на лета 2026 года.

Цяпер на аб’екце вядуцца ўнутраныя дэмантажныя работы, узмацняюцца знешнія апорныя сцены металічнымі канструкцыямі. Пасля гэтага будуць дэмантаваныя ўнутраныя апорныя элементы і ўзмоцнены падмурак. Фасад, які лічыцца гістарычнай каштоўнасцю, пасля заканчэння асноўных этапаў ачысцяць і адновяць з вяртаннем гістарычнага выгляду.

На будоўлі працуюць каля 70 чалавек. Работы ўскладняюцца абмежаванай прасторай: частка вуліцы занятая, няма магчымасці арганізаваць склады і тэхніку, таму будаўніцтва вядзецца ў вельмі кампактных умовах.

Каментары

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі шасцярых грузінаў асудзілі за любоў да рускай класікі2

У Гомелі пенсіянер паўстагоддзя захоўваў рэвальвер узору 1895 года. На яго данёс сын5

«Лепш выкінуць, чым аддаць?» Фермер паказаў, як выкідае клубніцы, і выклікаў абурэнне17

«Я 400 даляраў аддала, каб іх патруціць, а людзі гадуюць!» Кім людзі замяняюць катоў і сабак праз алергію

«Кітаянка» абяцала навучыць жыхара Добруша добра зарабляць. Але зарабіла толькі сама

«Саўдэпаўскі адпачынак па кошце пяці зорак у Турцыі». Беларуска выклікала дыскусію, раскрытыкаваўшы санаторый на Нарачы12

У Шумілінскім раёне да школы прыйшло медзведзяня ВІДЭА1

Офіс Ціханоўскай: Паводзіны Харысавай нельга апраўдаць ціскам34

Трамп заявіў, што пагадненне ЗША з Іранам плануецца падпісаць у нядзелю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць