Грамадства11

Сёлета абяцаюць адкрыць пасля рэканструкцыі «карабель» — знакаміты корпус БНТУ

Знакаміты 15‑ы корпус БНТУ, вядомы як «карабель», плануюць адкрыць у 2026 годзе пасля працяглай рэканструкцыі, піша агенцтва «Мінск-Навіны». Будынак каля станцыі метро «Барысаўскі тракт», уведзены ў эксплуатацыю ў 1983 годзе, атрымаў сваю мянушку з-за формы, падобнай да марскога лайнера (некаторыя называюць яго і «самалётам»).

Першапачаткова ў гэтым корпусе вучыліся студэнты інжынерна-будаўнічага і архітэктурнага факультэтаў БНТУ. З часам эксплуатацыя будынка стала праблемнай: узніклі цяжкасці з ацяпленнем, вентыляцыяй, эскалатарамі і іншымі сістэмамі. Рамонт пачалі яшчэ ў 2007 годзе, але навучанне працягвалася да 2020‑га. Пасля гэтага будынак закрылі на капітальную рэканструкцыю.

За гэты час замененыя драўляныя вокны на пластыкавыя, уцеплены фасад, абноўлены дах, усталяваная падсветка. Замест эскалатараў, якія сябе не апраўдалі, з’явіліся больш функцыянальныя лесвіцы. Упершыню пракладзеная сістэма вентыляцыі і дымавыдалення, мадэрнізаваная пажарная бяспека, абноўленыя інжынерныя і энергетычныя камунікацыі.

З канца 2025 года генпадрадчыкам стала кампанія «Тэлекамсувязьбуд». Работы падзеленыя на дзве чаргі.

Першая — васьміпавярховая частка з аўдыторыямі — гатовая прыкладна на 70—75%. Тут замяняюць сістэмы ацяплення, вентыляцыі, слабатокавыя сеткі (відэаназіранне, інтэрнэт, сувязь), ставяць падвясныя столі і антывандальныя ралеты, завозяць новую мэблю і абнаўляюць навучальнае абсталяванне. Да 1 верасня плануецца ўвесці гэтую частку ў эксплуатацыю, каб студэнты чатырох факультэтаў вярнуліся сюды з галоўнага корпуса на праспекце Незалежнасці.

Другая чарга — вышынная частка з адміністрацыйнымі памяшканнямі — гатовая прыкладна на 30%. Там ужо ўсталявалі шэсць ліфтаў, часткова правялі камунікацыі і аздабленне, працягваецца абліцоўка фасада і мантаж падсветкі. Завяршыць усе работы плануюць да канца года пры ўмове дастатковага фінансавання з рэспубліканскага бюджэту.

Калі абяцанні выканаюць, то ў 2026 годзе «карабель» зноў адкрые дзверы для студэнтаў і выкладчыкаў у абноўленым і мадэрнізаваным выглядзе.

Каментары1

  • эх, маладосць
    20.02.2026
    І паліць у калідорах і на лесвіцах ўжо, канешне, будзе нельга.

Цяпер чытаюць

У Лёзне ў гаражы знайшлі бідоны з чалавечымі парэшткамі

У Лёзне ў гаражы знайшлі бідоны з чалавечымі парэшткамі

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым8

Пад Магілёвам зацвіло цэлае поле васількоў ФОТАФАКТ6

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў120

У сераду чакаецца першы мокры снег3

«Вельмі стыльна, вельмі прыгожа знята і вельмі парадавалі тры акцёры». Марціновіч пра «Дзяды» Андрэя Саўчанкі

Уладзімір Някляеў. Мне раптам стаў нямілы родны кут7

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны44

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лёзне ў гаражы знайшлі бідоны з чалавечымі парэшткамі

У Лёзне ў гаражы знайшлі бідоны з чалавечымі парэшткамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць