Грамадства22

У Мінску расказалі, якой будзе былая Валадарка пасля рэканструкцыі ФОТЫ

У Мінску распачалі маштабную рэканструкцыю Пішчалаўскага замка на вуліцы Валадарскага — былога СІЗА № 1 (у народзе «Валадарка»). Праект прымеркаваны да 200‑годдзя будынка, якое адзначылі ў 2025 годзе. Галоўная мэта — уключыць тэрыторыю замка ў агульную гарадскую прастору і зрабіць яе часткай турыстычнага маршруту па цэнтры сталіцы, расказаў агенцтву «Мінск-Навіны» навуковы кіраўнік праекта Аляксандр Вашкевіч.

Гістарычны комплекс уключае сам замак, уваходную групу, аднапавярховыя і двухпавярховыя будынкі, а таксама гаспадарчыя пабудовы. Раней увесь участак быў абнесены мурамі, але яны не захаваліся, як і адна з вежаў, што абвалілася ў 2008 годзе.

Пасля рэканструкцыі тут мае з’явіцца шматфункцыянальны комплекс. Захаваюць чатыры гістарычна каштоўныя будынкі: сам замак, уваходную групу, аднапавярховы дом і былую стайню. Пазнейшыя пабудовы і стары плот, якія не маюць гістарычнай вартасці, знеслі. Гэта дазволіць зрабіць прастору больш адкрытай. На тэрыторыі плануюць стварыць пляцоўку для масавых мерапрыемстваў з мабільнай сцэнай, зону для прагулак і паркоўку.

Праект прадугледжвае аднаўленне абрынутай сцяны і адной з вежаў. Будуць адноўленыя гістарычныя памеры і выгляд аконных і дзвярных праёмаў, бо частку з іх змянілі ў розныя перыяды. Унутры захаваюць старадаўнія скляпенні і адрэстаўруюць цэнтральную металічную лесвіцу, а таксама вінтавую лесвіцу ў вежы. Плануецца часткова змяніць унутраную планіроўку, прыбраўшы савецкія перагародкі, каб вярнуць будынку яго першапачатковую прастору.

На цокальным і першым паверхах размесцяцца ўстановы грамадскага харчавання. У былой стайні таксама адкрыецца яшчэ адзін аб’ект харчавання, а ў двухпавярховым будынку паблізу плануюць размясціць адміністрацыйныя памяшканні і, магчыма, клуб гістарычнай рэканструкцыі.

Падрадчыкі ўжо правялі супрацьаварыйныя работы, умацавалі канструкцыі і завяршылі дэмантаж пазнейшых пабудоў. Цяпер ідзе разбор старых інжынерных сетак. Праектаванне двух з чатырох будынкаў амаль завершана, а поўны пакет дакументацыі плануюць падрыхтаваць у першай палове 2026 года. Пасля гэтага пачнуцца асноўныя будаўнічыя работы.

Каментары2

  • Ёсік
    02.03.2026
    Глядзіце, каб не зьнесьлі, як тыя аб'екты перад дажынкамі. Скажуць, што няма грашыма, аварыйная пабудова ў цэнтры Мінска не павінна стаяць, прапаганда падхопіць, дырэктар саўгаса падпіша, і аддасьць зямлю баскаву. Хтосьці супраць голас падасць?
  • Питюня
    02.03.2026
    Это красивае таржэственнае здание пахожае на дварец мне очинь нравитца, асобенна как вокруг ниво чиста. Очинь приятна будит вакруг ниво пагулять со сваей девушкай.

Цяпер чытаюць

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне14

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне

Усе навіны →
Усе навіны

«Робіцца гэта за грошы расіян». «Белпол» расказаў, як Беларусь рыхтуецца да вайны33

У Мінску роўпджампер упаў з вышыні праз памылку пры мацаванні страхоўкі

Пасля здзелкі Трампа з Пуціным ЕС пачаў рыхтаваць новыя санкцыі супраць расійскай нафты1

У Эстоніі судзяць беларускага мянялу — за тры месяцы праз яго пракруцілі 861 тысячу еўра

Сусветная эканоміка ўсё больш падобная да літары К. Дзе на ёй знаходзіцца Беларусь?2

Гамельчука судзілі за вялікі хабар. Самае цікавае, як ён яго патраціў1

У Мінску з машыны выпалі тры скрынкі цукерак1

Сібіга: Менш чым за два гады Украіна прайшла шлях ад «у вас няма карт» да «не гуляйце сваімі картамі»4

Лукашэнка запатрабаваў ад міністра абароны вызначыць умацаваныя раёны, якія будуць занятыя на працягу сутак13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне14

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць