Грамадства11

У Мінску зносяць будынкі каля Валадаркі

З Пішчалаўскага замка (былога СІЗА №1, вядомага таксама як Валадарка) зробяць кавярні, а таксама там будуць ладзіць культурна-масавыя мерапрыемствы.

Пасля рэканструкцыі на гэтай тэрыторыі з’явіцца шматфункцыянальны комплекс. Паводле распрацаванай канцэпцыі, плануюць захаваць 5 пабудоў, якія адносяцца да гісторыка-культурных каштоўнасцей: сам замак, аднапавярховы будынак за ім і аб’екты першай лініі з боку вуліцы Валадарскага, якія сёння схаваныя за агароджай. Больш познія прыбудовы і плот будуць дэмантаваныя.

Што да прызначэння будынкаў, у іх размесцяцца аб’екты грамадскага харчавання і адміністрацыйныя памяшканні. Аператарамі выступяць «Мінатэль», «Аква-Мінск», «Белкаапсаюз», бізнэс-цэнтр «Сталіца», ГЦ «Сталіца», «Камунарка».

Тым часам Blizko.by атрымала фатаграфіі: вакол самога Пішчалаўскага замка ідзе знос будынкаў.

Мяркуючы па здымках, дэмантуецца двухпавярховы корпус з боку фабрыкі-кухні, да якога прылягае былы будынак СІЗА пад умоўнай назвай «Шанхай».

Вось так у выніку будзе выглядаць былы замак. Асноўны этап рэканструкцыі абяцаюць пачаць ужо сёлета.

Каментары1

  • Нарада
    06.01.2026
    там хопіць месца дзеля шчуроу́ хунты

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць